Сезон пешых пілігрымак у Беларусі адкрыюць католікі ў Пінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Названа дата паломніцтва ў Лагішын, якое звычайна збірае звыш 100 удзельнікаў і доўжыцца адзін дзень.
Правядзенне пешай пілігрымкі з Пінска ў Лагішын сёлета плануецца на 12 траўня, паведамілі ў пінскай катэдральнай парафіі. Гэта паломніцтва штогод адкрывае «сезон пілігрымак», найбольш масавыя з якіх арганізоўваюцца ў Будслаў з розных куткоў Беларусі.
Пілігрымка з Пінска да санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын, дзе захоўваецца старадаўняя цудадзейная выява Дзіцяткі Езуса і Багародзіцы, традыцыйна збірае звыш 100 удзельнікаў, мае маршрут працягласцю 25 кіламетраў і доўжыцца адзін дзень.
Афіцыйна дату сёлетняй пілігрымкі пакуль не абвяшчалі. Звычайна паломніцтва стартуе раніцай ад пінскага катэдральнага касцёла і завяршаецца ўвечары святой Імшой у Лагішынскім санктуарыі. Інфармацыю пра магчымасць начлегу ў Лагішыне просяць удакладняць у арганізатараў.

Абраз Маці Божай Лагішынскай увенчаны папскімі каронамі, яна з’яўляецца галоўнай апякункай Пінскай дыяцэзіі. Дарэчы, закрываецца «сезон пілігрымак» у жніўні фэстам у Лагішыне.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў