Logo
Print this page

Цудоўны шанец: айцы кармэліты запрашаюць хлопцаў на рэкалекцыі

Тэма духоўных практыкаванняў - распазнанне паклікання і выбару жыццёвага шляху.

З 27-30 ліпеня айцы кармэліты запрашаюць на рэкалекцыі ў Мядзел. Тэма рэкалекцый: распазнанне паклікання і выбару жыццёвага шляху. Запрашаюцца хлопцы ад 14 гадоў. Рэкалекцыі распачнуцца 27 ліпеня ў Мядзелі а 18.00, паведамілі Katolik.life арганізатары.

Адказныя за рэкалекцыі:

а. Аляксандр Стока OCD, тэл. +375 44 5896898

а. Генрых Валейка OCD, тэл. +375 29 5576912

Кармеліты - ордэн братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармель, манаскі каталіцкі жабрацкі ордэн, заснаваны ў сярэдзіне 12 стагоддзя. Мэта манаскага жыцця кармелітаў - яднанне з Богам шляхам безупыннай малітвы. Статут кармелітаў даволі строгі, надае вялікае значэнне аскезе, асаблівая ўвага надаецца шанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі.

У Беларусі кармеліты з'явіліся ў 17 стагоддзі. Кляштары ордэна існавалі ў Глыбокім, Магілёве, Мядзелі, Вільні, Пінску, Гродне і Гудагаі, Мсціславе, самыя буйныя былі ў Гродне і Глыбокім. Касацыя манаскіх кангрэгацый у Расійскай Імперыі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай закранула і кармелітаў. Шматлікія касцёлы і кляштары кармелітаў былі знішчаны ці выкарыстоўваліся ў іншых мэтах. У наш час дзейнічаюць суполкі кармелітаў у Нарачы, у Мядзелі, Канстанцінаве і Гудагаі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.