Logo
Print this page

У касцёлах Беларусі пачалі маліцца аб спыненні каронавірусу

З такім заклікам выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

10 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам і заклікаў святароў на кожнай святой Імшы падчас малітвы вернікаў прасіць у інтэнцыі абароны беларускага народа ад эпідэміі каронавірусу, а таксама ў інтэнцыі ўсіх захварэўшых, лекараў і супрацоўнікаў службы аховы здароўя.

Таксама старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі заахвоціў пасля цэнтральных нядзельных і святочных Імшаў спяваць суплікацыю «Святы Божа, Святы моцны, Святы нясмяротны», каб прасіць міласэрнага Бога аб выбаўленні ад небяспечнай пагрозы каранавірусу.

- Адначасова звяртаюся да вернікаў з заклікам захоўваць спакой, выконваць распараджэнні душпастыраў, прадпісанні лекараў і асабліва дбаць пра захаванне адпаведных санітарных нормаў, - цытуе Сatholic.by.

Last modified onСубота, 14 Сакавік 2020 16:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.