«З заклікам да сумленнасці і неабыякавасці». Вернікі звярнуліся да каталіцкіх святароў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ініцыятары запрашаюць адслужыць святыя Імшы ў інтэнцыі сумленных выбараў у Беларусі
Група вернікаў, удзельнікі кампаніі «Католік, фальсіфікацыя выбараў - гэта цяжкі грэх», 17 лiпеня распаўсюдзіла зварот да каталіцкіх святароў Беларусі.
- Ад імя католікаў нашай Айчыны звяртаемся з просьбай аб цэлебрацыі святых Імшаў і правядзення іншых набажэнстваў у інтэнцыі сумленных выбараў у нашай краіне, - пішуць удзельнікі ініцыятывы. - Мы горача верым і адчуваем, што такая малітоўная падтрымка - у выглядзе малітвы з заклікам да сумленнасці і неабыякавасці, павінна загучаць ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай Беларусі.
Таксама свецкія запрасілі святароў падчас нядзельных казанняў падняць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў - згодна з вучэннем Каталіцкай царквы і вечным Божым законам, які большы за загады часовай улады.
- Горача прагнем, каб гэтая малітоўная падтрымка ахінула ўсю нашу Айчыну, а таксама і беларусаў Замежжа, якія з усіх куткоў свету змогуць разам з намі маліцца анлайн. Будзем разам маліцца за магчымасць здзейсніць правільны выбар, быць і ў малітве, і ў справе адданымі сынамі і дачкамі сваёй Айчыны, - адзначаюць вернікі.
Нагадаем, праз кампанію «Католік, фальсіфікацыя выбараў - гэта цяжкі грэх» ініцыятары звяртаюцца да сябраў выбарчых камісій і ўсіх, хто ўдзельнічае ў гэтым важным для грамадства і лёсу краіны палітычным працэсе, з заклікам выконваць заканадаўства Беларусі і прадухіляць любыя парушэнні.
Media
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы