Без працэсіі па вуліцах: як сёлета пройдзе урачыстасць Божага цела ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Агульнагарадское набажэнства аудзецца на прыкасцёльнай тэрыторыі
Упершыню за апошнія гады ў Мінску не будзе публічнага святкавання ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую католікі ў 2021 годзе адзначаць 3 і 6 чэрвеня. Нагадаем, раней з гэтай нагоды шматтысячныя працэсіі Божага цела праходзілі па цэнтральных вуліцах беларускай сталіцы - з прыпынкамі на плошчы Перамогі, на Кастрычніцкай плошчы, каля Чырвонага і катэдральнага касцёлаў.
Летась з прычыны пандэміі свята прайшло без працэсіі па вуліцах, аднак вернікі збіраліся на плошчах перад катэдральным і Чырвоным касцёламі.

А сёлета агульнамінская працэсія Божага Цела адбудзецца толькі на прыкасцёльнай тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца, апублікаваным на Сatholic.by.
Улічваючы складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, прапануецца адзначыць урачыстасць Божага Цела ў Мінску наступным чынам: 3 чэрвеня правесці святыя Імшы ў сваіх парафіях, а 6 чэрвеня а 10.00 гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша і агульнамінская працэсія Божага Цела, на якую запрашаюцца вернікі з усіх парафій.
Related items
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар