Беларусы сустрэлі Папу Рымскага і перадалі атмасферу Сусветных Дзён моладзі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пілігрымы змаглі прывітаць Пантыфіка, калі ён накіроўваўся на адкрытым папамабілі па вуліцах Лісабона [відэа]
Цэнтральную святую Імшу каталіцкіх Сусветных дзён моладзі, якія праходзяць у 2023 годзе ў Партугаліі, будзе цэлебраваць 6 жніўня Папа Рымскі Францішак. Тым часам група з Беларусі, якая ўдзельнічае ў СДМ, ужо змагла прывітаць Пантыфіка, калі ён накіроўваўся на адкрытым папамабілі па вуліцах Лісабона на першую сустрэчу з пілігрымамі.
Відэа з прывітання Папы моладзь з мінскай катэдральнай парафіі выклала ў Instagram. На гэтай старонцы ў сторыс маладыя вернікі дзеляцца і іншымі відэа і фота, каб перадаць атмасферу СДМ тым, хто не змог адправіцца ў паездку.
Узначальвае беларускую дэлегацыю ў Партугаліі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім у першыя дні СДМ моладзь збіралася ў лісабонскай святыні на сустрэчы Rise up, падчас якіх сумесна маліліся і разважалі на вызначаныя тэмы.
Media
Related items
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна