Logo
Print this page

З Нямеччыны ў Беларусь: у касцёле ў Маладзечна ўсталявалі новыя званы

Гэта не першы выпадак, калі католікі Беларусі даюць новае жыццё рэлігійным рэчам, якія робяцца непатрэбнымі ў Заходняй Еўропе.

Пра гістарычную для католікаў Маладзечна падзею паведаміла мясцовая парафія святога Казіміра: 13 лістапада на вежу нядаўна збудаванага касцёла святога Піо ўсталявалі два званы. Яны прыбылі ў Маладзечна з нямецкага горада Кіль, вырабленыя ў 1977 годзе на звоналіцейным заводзе ў Карлсруэ.

«Да таго, як званы з’явіліся ў нашай парафіі, яны знаходзіліся ў каталіцкай супольнасці святога Генрыха ў Кілі. Пакуль усталявалі два найбольшыя званы, астатнія два будуць узняты пазней. Кожны звон мае сваё афармленне і свой “голас”, на вонкавай іх частцы нанесеныя надпісы і барэльефныя выявы – сімвалы хрысціянства. З гісторыі вядома, што званы пачалі ўжывацца для розных рэлігійных патрэбаў з пачатку V стагоддзя: апавяшчалі пра пачатак набажэнства, небяспеку, жалобу па памерлых. А ў нашым горадзе, мы ўпэўнены, яны ў хуткім часе будуць абвяшчаць Хвалу Божую з вежы касцёла», – распавяла гісторык, краязнаўца і мясцовая парафіянка Таццяна Шумель.

Касцел святога Генрыха ў Кілі

На відэа ніжэй паказана, як на вежу ўздымаюць найбольшы з чатырох званоў – ён важыць 269 кг і мае надпіс па-нямецку «Я дарога і праўда, і жыццё».

Цікава, што гэта ўжо не першы выпадак, калі рэлігійныя рэчы, абсталяванне і разнастайныя прылады прывозяць з Нямеччыны ў Беларусь. Нядаўна з зачыненай нямецкай святыні прывозілі цэлы грузавік рэчаў на адну з новабудоўляў. На жаль, многія храмы ў Нямеччыне пусцеюць, але на шчасце ў Беларусі ўзводзяцца новыя святыні, таму рэчы працягваюць служыць у іншым месцы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Што тычыцца храма ў нямецкім Кілі, адкуль прыбылі званы ў Маладзечна, то там касцел святога Генрыха адкрыты, але святыя Імшы, паводле інфармацыі на афіцыйным сайце, адбываюцца толькі тройчы на тыдзень.

Last modified onСерада, 15 Лістапад 2023 16:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.