Logo
Print this page

Топ-3 відэа з каталіцкіх дзён моладзі ў Браславе: мітрапаліт-аніматар, сёстры-пераможцы

Не толькі малітва – біскупы разам з моладдзю ствараюць радасную атмасферу.

Агульнабеларускія дні каталіцкай моладзі 19-21 ліпеня ў Браславе суправаджалі біскупы. Яны не толькі цэлебравалі Імшу і прапаведавалі, але і адказвалі на пытанні моладзі, жартавалі, удзельнічалі ў гульнях – спрыялі маладзёвай атмасферы сустрэчы, рабілі яе сапраўды адкрытай і радаснай.

Відэа, на якіх іерархі паўсталі ў ролях, у якіх іх не прывыклі бачыць вернікі, публікуе паблік Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі – як аніматар, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй – з мячыкамі падчас інтэграцыйнай праграмы.

На сустрэчы сабралося звыш 300 маладых вернікаў.

Last modified onНядзеля, 21 Ліпень 2024 14:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.