«Каб гэтае заданне я выканаў добра». Новы біскуп і вернікі пракаментавалі падзею
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Дагэтуль грае на барабане, добры душпастыр дзяцей і моладзі – якім ведаюць лідскага пробашча, які ў хуткім часе можа ўзначаліць Гродзенскую дыяцэзію [відэа]
Арганізатар пілігрымак, музыка, спявак, вясёлы завадатар добрых прыгодаў для дзяцей і моладзі – такім лідскія вернікі ведаюць пробашча фарнага касцёла, ксяндза Уладзіміра Гуляя, якога Папа Рымскі прызначыў біскупам і які ў хуткім часе можа ўзначаліць Гродзенскую дыяцэзію.
Падчас вучобы ў семінарыі будучы біскуп стварыў музычны гурт AVE, аднак не пакідаў музыку і ўжо будучы пробашчам – граў на барабанах, калі ў парафіі праходзілі «Канікулы з Богам» для мясцовых дзяцей.
Вернікі, якія добра ведаюць ксяндза Уладзіміра, падзяліліся сваімі думкамі з нагоды прызначэння яго біскупам. Некаторыя адзначаюць, што пад кіраўніцтвам пробашча парафія стала менш «польскай», а больш «беларускай», то бок гэта дакладна не святар з «польскай партыі»:
«Набажэнствы на самыя вялікія святы праводзіць па-беларуску, у нядзелю ў Лідзе-Фары тры Імшы па-беларуску – для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па-беларусізацыі», – гаворыць адзін з вернікаў.
На новапрызначанага біскупа ўскладаюць надзею як на «новы вецер у ветразі» – у прыватнасці, у большым уключэнні Гродзенскай дыяцэзіі ў агульнабеларускія каталіцкія справы і далейшую беларусізацыю гродзенскага Касцёла.
Таксама вернікі адзначаюць, што менавіта з Ліды ўжо на працягу многіх гадоў арганізоўваюць пешую пілігрымку ў Будслаў, што сведчыць аб добрым душпастырстве моладзі.
Сам ксёндз Уладзімір Гуляй ужо пракаментаваў сваё прызначэнне:
«Перадусім, словы, напоўненыя ўдзячнасцю Богу за яго бязмерную любоў, якую аказвае кожнаму з нас... Дзякую за дар паклікання, за новае заданне. Калі Бог дае заданне, Ён дае і сваю ласку, каб гэтае заданне я выканаў добра».
Поўны відэакаментар глядзіце ніжэй на старонцы лідскай парафіі.
Related items
- У сустрэчы біскупаў Еўразіі ў Астане ўдзельнічаюць беларускія іерархі
- Беларускі біскуп спытаў у Папы Рымскага, як спыніць вайну Расіі з Украінай – і атрымаў адказ
- Папа Рымскі выступіў за адзіны дзень Пасхі для ўсіх Цэркваў
- Біскупы таксама вучацца: новыя беларускія іерархі паказалі, як праходзяць курсы ў Рыме
- Новы біскуп пасвечаны ў Беларусі: «Просім міра ў Бога»