BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Каб гэтае заданне я выканаў добра». Новы біскуп і вернікі пракаментавалі падзею

Дагэтуль грае на барабане, добры душпастыр дзяцей і моладзі – якім ведаюць лідскага пробашча, які ў хуткім часе можа ўзначаліць Гродзенскую дыяцэзію [відэа]

Арганізатар пілігрымак, музыка, спявак, вясёлы завадатар добрых прыгодаў для дзяцей і моладзі – такім лідскія вернікі ведаюць пробашча фарнага касцёла, ксяндза Уладзіміра Гуляя, якога Папа Рымскі прызначыў біскупам і які ў хуткім часе можа ўзначаліць Гродзенскую дыяцэзію.

Падчас вучобы ў семінарыі будучы біскуп стварыў музычны гурт AVE, аднак не пакідаў музыку і ўжо будучы пробашчам – граў на барабанах, калі ў парафіі праходзілі «Канікулы з Богам» для мясцовых дзяцей.

Вернікі, якія добра ведаюць ксяндза Уладзіміра, падзяліліся сваімі думкамі з нагоды прызначэння яго біскупам. Некаторыя адзначаюць, што пад кіраўніцтвам пробашча парафія стала менш «польскай», а больш «беларускай», то бок гэта дакладна не святар з «польскай партыі»:

«Набажэнствы на самыя вялікія святы праводзіць па-беларуску, у нядзелю ў Лідзе-Фары тры Імшы па-беларуску – для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па-беларусізацыі», – гаворыць адзін з вернікаў.

На новапрызначанага біскупа ўскладаюць надзею як на «новы вецер у ветразі» – у прыватнасці, у большым уключэнні Гродзенскай дыяцэзіі ў агульнабеларускія каталіцкія справы і далейшую беларусізацыю гродзенскага Касцёла.

Таксама вернікі адзначаюць, што менавіта з Ліды ўжо на працягу многіх гадоў арганізоўваюць пешую пілігрымку ў Будслаў, што сведчыць аб добрым душпастырстве моладзі.

Сам ксёндз Уладзімір Гуляй ужо пракаментаваў сваё прызначэнне:

«Перадусім, словы, напоўненыя ўдзячнасцю Богу за яго бязмерную любоў, якую аказвае кожнаму з нас... Дзякую за дар паклікання, за новае заданне. Калі Бог дае заданне, Ён дае і сваю ласку, каб гэтае заданне я выканаў добра».

Поўны відэакаментар глядзіце ніжэй на старонцы лідскай парафіі.

Last modified onНядзеля, 07 Красавік 2024 18:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць