Logo
Print this page

У беларускай парафіі ў Вільні змянілі пробашча

Супольнасць узначаліў айцец Сяргей Мацюшонак, а айцец Арыюш Малыска пераведзены ў Польшчу.

Айцец Сяргей Мацюшонак 3 жніўня распачаў служэнне пробашчам персанальнай парафіі для католікаў-беларусаў у Вільні пры касцёле Святога Барталамея на Зарэччы (Užupis). Гэта святар-манах з ордэна капуцынаў, які раней служыў у розных парафіях Беларусі, доўгі час быў пробашчам у Смалявічах, намеснікам судовага вікарыя ў Метрапалітальным судзе ў Мінску. Пасля быў абраны настаяцелем беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

Святар з'яўляецца спецыялістам кананічнага права, скончыў дактарантуру ў Грэгарыянскім універсітэце ў Рыме.

«Няхай Бог вядзе мяне і тых, да каго Ён мяне паслаў, на чарговым этапе майго капуцынскага паклікання!», – напісаў айцец Сяргей і апублікаваў фота з афіцыйнага ўступлення на пасаду пробашча.

Раней на працягу 8 гадоў адміністратарам персанальнай парафіі Святога Барталамея быў айцец Арыюш Малыска. Цяпер уладамі ордэна ён пераведзены ў Польшчу.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.