Беларусы Вільні маліліся на роднай мове ля сусветна вядомага абраза
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У межах Тыдня Божай Міласэрнасці адбылася святая Імша на беларускай мове [+відэа з моцным казаннем, у якім святар распавёў, чаму варта пазбаўляцца ад менталітэту жабрака і патлумачыў сутнасць Божай Міласэрнасці]
У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Вільні, пры сусветна вядомым цудадзейным абразе, 4 красавіка адбылася святая Імша на беларускай мове – у межах Тыдня Божай Міласэрнасці, які цяпер праходзіць у гэтым храме літоўскай сталіцы.
Пробашч беларускай парафіі ў Вільні айцец Арыюш Малыска падзякаваў літоўскаму духавенству за магчымасць маліцца пры цудадзейным абразе на роднай мове і запрасіў да супольнай малітвы мясцовых беларусаў.
Падчас святой Імшы, якую цэлебраваў айцец Арыюш, ён прамовіў моцнае казанне, відэа з якім апублікавана на канале санктуарыя (глядзіце ніжэй). У казанні святар раскрыў вобраз жабрака, якога аздаравілі Пётр і Ян і патлумачыў, чаму варта пазбаўляцца ад менталітэту жабрака. Езус вяртае чалавеку годнасць – у гэтым выражаецца Божая Міласэрнасць, падкрэсліў айцец Арыюш:
«Калі жабрак устаў на ногі, ён не толькі змог пачаць хадзіць, але і глядзець проста ў вочы іншым людзям, а не знізу ўгару, атрымаў магчымасць бачыць далягляд. «Устань і хадзі» – азначае «стань чалавекам» (...) У Езусе Хрысце – мы ўсе дзеці Бога, мы роўныя».
Святая Імша па-беларуску прайшла ў святыні Божай Міласэрнасці ўжо ў другі раз – упершыню гэта адбылося ў 2023 годзе. А сёлета Эўхарыстую на беларускай цэлебравалі ў віленскім архікатэдральным саборы.
Нагадаем, эскіз абраза Божай Міласэрнасці знаходзіцца ў адным з касцёлаў Беларусі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
- Апублікавана відэа прэзентацыі альбому на вершы святой Тэрэзы – унікальнага праекта беларусаў
- Цуды нашых дзён? Відэа, як аплатка ператварылася ў кроў, паказалі ў Польшчы
- Штучны інтэлект заспяваў па-беларуску і стварыў песні на малітвы
- У беларускай супольнасці ў Вільні ўводзяць Імшы і адарацыю «за Бацькаўшчыну»
- Прэм'ера ўнікальнага праекта: беларусы выпусцілі альбом на вершы святой Тэрэзы