Logo
Print this page

Пад гукі горнаў і дуды: свята паляўнічых ярка адзначылі ў Лепелі

З удзелам біскупаў у касцёлах Беларусі святкавалі Дзень святога Губерта.

З нагоды дня памяці святога Губерта, апекуна паляўнічых, у каталіцкіх парафіях Беларусі 9 лістапада правялі тэматычныя святы. Найбольш ярка – у Лепелі. Узначаліць урачыстую святую Імшу запрасілі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Літургія ў касцёле пачалася пад гукі паляўнічых горнаў, дуды, барабанаў, храм напоўнілі людзі ў палявой форме. Пасля службы адбылося дабраславенне паляўнічых, іх сабак і транспартных сродкаў, а затым – касцюміраванае шэсце паляўнічых з сабакамі і наезнікаў, якія прайшлі калонай па вуліцах горада – ад касцёла да плошчы Свабоды.

Таксама з удзелам іерарха свята прайшло ў Заслаўі – тут адпраўленне Імшы ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Media

Last modified onНядзеля, 10 Лістапад 2024 13:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.