Манахіня ў Гродна здымае на відэа, як стварае вышыўку на літургічных прадметах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Не думала, што свет вышыўкі настолькі захапляльны», – гаворыць сястра. Сапраўды, яе відэа зачароўваюць.
Працягваем распавядаць пра незвычайныя актыўнасці каталіцкіх вернікаў на інтэрнэт-пляцоўках. Сёння паказваем, як манахіня з кляштара сясцёр кармэлiтак Дзiцяткі Езуса ў Адамавічах пад Гродна стварае вышыўку на адзенні для святароў і на іншых літургічных прадметах, дзелячыся фота і відэа ў сваім Instagram.
Сястра Алетэя пісала, што навучылася працаваць з машынкай для вышыўкі два гады таму, і з таго часу стварыла шмат цудоўных выяў, якія выкладае на сваёй старонцы (глядзіце ніжэй).
Гэты занятак яе захапіў:
«Калі спадабалася тварыць, і ты не можаш утрымацца... Было б шмат нітак і матэрыялаў, і не выходзіла бы з каралеўства вышыўкі! Так хочацца вучыцца, крок за крокам. Не думала, што свет вышыўкі настолькі захапляльны».
Выкладаючы свае вырабы (стулы, паллы) сястра таксама распавядае, як яны выкарыстоўваюцца ў Касцёле, і пра святых, чые партрэты вышывае.
Related items
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс
-
Беларуская праваслаўная царква заклікала не верыць ШІ-святарам
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?