Logo
Print this page

Як католікі Беларусі пачалі Вялікі пост – у 10 фота

Абрад пасыпання галавы попелам правялі ў касцёлах як знак пакаяння і пакоры.

Масавыя святыя Імшы прайшлі ўвечары 5 сакавіка ў касцёлах Беларусі на распачацце 40-дзённага Вялікага посту. Падчас службаў у гэты дзень, Папяльцовую сераду, у храмах праводзіцца старадаўні абрад пасыпання галавы попелам, які сімвалізуе жаданне перамяніць сваё жыццё, навярнуцца да Бога.

Абрад суправаджаюць словы святара: «Ты прах і ў прах вернешся» або «Кайцеся і верце ў Евангелле».

Як прайшоў абрад у розных кутках Беларусі – сабралі лепшыя фота з Instagram Гродзенскай семінарыі, Пінскай дыяцэзіі, парафій у Дзятлаве, Смаргоні, Лепелі, Наваельні, Пінску і Фаніпалі.

Абрады праходзілі ў тым ліку з удзелам біскупаў: Уладзіміра Гуляя, Аляксандра Кашкевіча, Антонія Дзям'янкі, Андрэя Зноскі.

Як і звычайныя вернікі, біскупы і святары станавіліся на калені пры пасыпанні галавы попелам, каб вызнаць пакаянне і пакору перад Богам.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 06 Сакавік 2025 10:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.