Logo
Print this page

Дываны з кветак з'явіліся на вуліцах гарадоў Беларусі – да свята католікаў

Праца па стварэнні кветкавых дываноў займае амаль тыдзень.

Апошнія працэсіі Божага Цела прайшлі па вуліцах населеных пунктаў Беларусі 22 чэрвеня. Як відаць на апублікаваных парафіямі здымках, пашыраецца традыцыя высцілаць дываны з кветак перад алтарамі, да якіх падыходзіць Эўхарыстычная працэсія.

Ужо традыцыйна такія дываны стварылі католікі ў Іўі і паказалі, як яны выглядаюць.

Нагадаем, урачыстыя шэсці адбываюцца з нагоды свята Цела і Крыві Хрыста, і дываны з пялёсткаў высцілаюць для Езуса як знак пашаны і веры ў Яго рэальную прысутнасць у Эўхарыстычным хлебе, які нясе падчас працэсіі святар і падыходзіць з ім да алтароў.

Праца па стварэнні кветкавых дываноў займае амаль тыдзень, распавядалі іўеўскія католікі.

Таксама мы заўважылі прыгожыя дываны з кветак у Навагрудку – фота апублікаваў пробашч парафіі, і ў Смаргоні, дзе працэсія прайшла раней, 19 чэрвеня.

Media

Last modified onНядзеля, 22 Чэрвень 2025 18:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.