Logo
Print this page

Навіны перарэгістрацыі: яшчэ два раёны апублікавалі статыстыку

У Шчучынскім раёне новую дзяржрэгістрацыю прайшлі ўсе рэлігійныя арганізацыі.

У Шчучынскім райвыканкаме 2 ліпеня святарам раёна ўручылі пасведчанні аб перарэгістрацыі рэлігійных супольнасцяў.

У справаздачы з мерапрыемства гаворыцца пра тое, што ў Шчучынскім раёне былі зарэгістраваныя 31 рэлігійная арганізацыя 3-х канфесій: 14 – рыма-каталіцкіх, 16 – праваслаўных, 1 – хрысціян веры Евангельскай. Перарэгістрацыю прайшлі ўсе рэлігійныя арганізацыі.

У чэрвені ў Смалявіцкім раёне перарэгістрацыю завяршылі ўсе 15 праваслаўных супольнасцяў. Асобна рыма-каталіцкая парафія ў Смалявічах паведамляла, што таксама прайшла перарэгістрацыю.

Раней у Дзятлаўскім раёне таксама публікавалі статыстыку, а інфармацыі з іншых раёнаў у публічным доступе пакуль няма.

Прадставіць дакументы для перарэгістрацыі ўсе супольнасці Беларусі павінны не пазней за 5 ліпеня. Канчатковыя дадзеныя па колькасці рэлігійных арганізацый, якія прайшлі новую дзяржрэгістрацыю, павінны быць прадстаўлены пасля 1 студзеня 2026 года.

Нагадаем, стала вядома, колькі суполак ужо не прайшлі рэгістрацыю >

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.