Гэта варта ўбачыць: топ-7 фота з фэсту ў Гудагаі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Найбольш яркімі момантамі свята сталі Крыжовы шлях, начная працэсія, галоўная Імша.
У пасёлку Гудагай Астравецкага раёну 19-20 ліпеня прайшлі адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. У вядомым санктуарыі, дзе служаць айцы кармэліты, сабраліся шматлікія пілігрымы, у тым ліку байкеры і веласіпедысты.
Святыя Імшы ў межах урачыстасці адпраўлялі тры біскупы, галоўную цэлебрацыю ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
А найбольш яркімі момантамі свята сталі Крыжовы шлях па гудагайскай Кальварыі (маршрут праходзіць праз палі і лясы і мае працягласць 3,5 кіламетры), начная працэсія са свечкамі, галоўная адпустовая Імша.
Здымкі з усіх падзей урачыстасці парафія апублікавала на сваёй старонцы ў сацсетцы. Выбралі 7 найбольш яркіх фота.
Media
Related items
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі