BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Колькі чалавек паступае ў семінарыю сёлета? Без рэкордаў, але стабільна

Трэці год запар колькасць жадаючых стаць каталіцкімі святарамі ў Беларусі захоўваецца на прыкладна адным узроўні.

Важная для Каталіцкай царквы ў Беларусі падзея праходзіць 4 жніўня: уступны экзамен у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Па яго выніках стане вядома, колькі хлопцаў сёлета вырашылі стаць каталіцкімі святарамі.

3 жніўня для абітурыентаў адправілі святую Імшу ў капліцы семінарыі. На апублікаваных здымках відаць 10 чалавек у зале і яшчэ адзін хлопец — міністрант. Можна зрабіць выснову, што заявы на паступленне ў семінарыю падалі 11 чалавек.

Калі гэта сапраўды так, то колькасць абітурыентаў такая ж, як і летась, калі ў семінарыю таксама было залічана 11 чалавек. Той год быў рэкордным па колькасці паступіўшых. Нагадаем, годам раней было 10 першакурснікаў, а да таго – усяго 4.

Такім чынам, новага рэкорду ў гэты раз няма, затое трэці год запар захоўваецца стабільнасць па колькасці жадаючых стаць каталіцкімі святарамі ў Беларусі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 04 Жнівень 2026 11:55
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць