Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У той дзень у Доме міласэрнасці зладзілі святочны абед для бедных.
75 год таму, 7 кастрычніка 1950 года, Маці Тэрэза з Калькуты атрымала дазвол ад Папы Рымскага Пія XII на стварэнне ордэна Сясцёр Міласэрнасці – Місіянерак Любові. З гэтай нагоды ў юбілейную гадавіну ў Доме міласэрнасці ў Гомелі – адзіным у Беларусі – адбылася святая Імша з удзелам Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа, паведаміла на сваёй старонцы гомельская парафія.
Свята прайшло пры ўдзеле сакратара нунцыятуры ксяндза Кшыштафа Сэрокі, біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі, біскупа эмерыта Казіміра Велікасельца, ксяндза Андрэя Рылкі, святароў з парафій Гомеля, Жлобіна і Рэчыцы.
У Імшы таксама ўдзельнічалі пастаяльцы Дому міласэрнасці, дзе ў той дзень зладзілі святочны абед для бедных.
Пастырскі візіт Нунцыя завершыўся 8 кастрычніка – іерарх наведаў гомельскі касцёл, Дабрачынную каталіцкую місію «Карытас», пазнаёміўся з ходам будаўніцтва новага храма.
Media
Related items
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Католікі ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу месяца моляцца за дзяржаўныя ўлады. Аб чым менавіта?
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў