Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Беларуская зямля стогне ад крыку дзяцей, забітых пад сэрцам сваіх маці». 105 гадоў таму ўпершыню ў свеце легалізавалі аборты – гэта зрабіла савецкая дзяржава.
У каталіцкай парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку 7-9 лістапада праходзіць малітоўны кангрэс у абарону жыцця. Сімвалічна, што ён пачаўся ў гадавіну кастрычніцкага перавароту бальшавікоў – менавіта савецкая дзяржава першая ў свеце легалізавала аборты.
Гэта адбылося 105 гадоў таму, у лістападзе 1920 году – таму даты кангрэсу, які ладзяць ужо ў пяты раз, абраныя невыпадкова.
Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што «беларуская зямля стогне ад крыку дзяцей, забітых пад сэрцам сваіх маці». Таму такой важнай з'яўляецца малітва перапрашэння за грахі абортаў і іншыя грахі супраць жыцця і сям’і, «каб Божы гнеў не знішчыў нашую прыгожую зямлю».
Цэнтральная падзея кангрэса – пілігрымка пакаяння з Навагрудка ва Уселюб з 52 белымі крыжамі: паводле некаторых дадзеных, менавіта столькі, у сярэднім, штодзень забіваюць дзяцей у Беларусі праз аборты.
Кангрэс праходзіць з удзелам біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя і біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі