Logo
Print this page

Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?

Большасць вернікаў можа працягваць святкаванне Новага году і спажываць у пятніцу мясныя стравы «са спакойным сумленнем».

Услед за Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім дыспенсацыю (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад ужывання мясных страў у пятніцу 2 студзеня ўдзяліў біскуп Пінскі, а затым – і біскуп Гродзенскі.

Гэта азначае, што вернікі ў Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях і ўсе, хто ў гэты дні будзе знаходзіцца на тэрыторыі трох дыяцэзій, могуць не трымацца традыцыйнага для хрысціян пятнічнага посту. Каб скарыстацца вызваленнем, трэба прачытаць любую малітву ў інтэнцыях Папы Рымскага.

Але дыспенсацыяй можна не карыстацца і трымаць пост.

Свае рашэнні біскупы патлумачылі «духоўным дабром вернікаў». Відавочна, маецца на ўвазе тое, што вернікі могуць працягваць святкаванне Новага году – не касцёльнага, а свецкага свята – і спажываць у пятніцу мясныя стравы «са спакойным сумленнем».

Не паведамляецца аб аналагічным рашэнні толькі ў адной дыяцэзіі – Віцебскай. У абвестках парафій і на афіцыйных рэсурсах дыяцэзіі няма інфармацыі пра тое, каб біскуп Алег Буткевіч удзяляў дыспенсацыю вернікам дыяцэзіі. 

Таксама мы не знайшлі звестак пра тое, каб біскупы ў Польшчы, Украіне і нават у Расіі ўдзялялі вернікам дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад ужывання мясных страў 2 студзеня. Праваслаўныя епіскапы таксама не прымалі падобных рашэнняў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.