Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Колькі ўсяго манаскіх ордэнаў у Беларусі і ці здымаюць законныя сёстры хабіт на ноч?
2 лютага, калі адзначаецца «прафесійнае свята» манахаў і манахінь – Сусветны дзень кансэкраванага жыцця (прысвечанага Богу), знаёмім з медыйнай прасторай манаскіх супольнасцяў у Беларусі.
Праект «Пакліканыя» запусцілі ў 2025 годзе самі манахі і манахіні, «каб расказаць пра Бога і Евангелле, пра сваё жыццё, веру на мове, зразумелай сучаснаму чалавеку».
На старонку праекта запрашаюць тых, каму цікавая гісторыя манаства, хто хоча будаваць сваё жыццё не на міфах і ўяўленнях, задаецца пытаннем пра сэнс паклікання і яго штодзённасць, хоча даведацца пра колькасць і разнастайнасць кансэкраванага жыцця ў Беларусі.
Таксама манахі і манахіні адказваюць на пытанні, якія цікавяць вернікаў. Напрыклад, ці здымаюць законныя сёстры хабіт на ноч і ці можна падчас Вялікага посту хадзіць у цырк і на канцэрты.
Асобна нагадаем, што свае старонкі актыўна вядуць беларускія дамініканкі і капуцыны.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці