Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Біскуп Андрэй Зноска маліўся аб тым, каб народы жылі ў добрасуседстве, «памятаючы аб слаўным адзінстве ў старадаўняй Рэчы Паспалітай».
Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска прымаў удзел у кангрэсе нямецкіх католікаў Katholikentag у якасці прадстаўніка беларускага Каталіцкага Касцёла.
Па дарозе ён спыніўся ў польскім Вроцлаве, дзе цэлебраваў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле. Як паведаміў пінскі іерарх на сваёй старонцы, падчас Імшы ён маліўся «аб Божым благаслаўленні для Беларусі і Польшчы, каб нашыя людзі заўсёды жылі ў згодзе і добрасуседстве, памятаючы аб сваёй супольнай каталіцкай спадчыне і слаўным адзінстве ў старадаўняй Рэчы Паспалітай Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай».
Біскуп заахвоціў вернікаў да таго, каб яны «не звярталі ўвагі на палітычную кан'юнктуру і часовыя цяжкасці ва ўзаемных адносінах».
Як адзначыў іерарх, ён верыць у тое, што «народы, якія Бог размясціў побач па-суседску, заўсёды змогуць дагаварыцца паміж сабой і жыць шчасліва, калі не будуць закрываць свае дзверы, а наадварот, пачнуць слухаць і старацца пачуць і зразумець адзін аднаго».
Таксама па дарозе на форум біскуп Андрэй Зноска цэлебраваў святую Імшу ў нямецкім горадзе Фульда. Тут ён падзякаваў католікам Германіі «за дапамогу ў адраджэнні Каталіцкага касцёла ў Беларусі пасля дзесяцігоддзяў атэістычнага пераследу з боку бальшавіцкай улады» і служыў Эўхарыстыю за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў Пінскай дыяцэзіі.
Біскуп Андрэй Зноска – на дадзены момант адзіны каталіцкі іерарх у Беларусі, які дапускае хаця б мінімальныя і стрыманыя публічныя выказванні, у якіх фігуруе грамадска-палітычная сітуацыя, тэмы вайны супраць Украіны і наступстваў камуністычнага пераследу вернікаў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Беларусь пакінуў польскі святар пасля 30 гадоў служэння на Віцебшчыне
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны
-
У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі