Logo
Print this page

18 жніўня пачнуцца пілігрымкі Пінскай дыяцэзіі ў Лагішын да Каралевы Палесся

З 18 па 21 жніўня 2014 г. адбудуцца пілігрымкі з Баранавіч і Бярозы ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Лагішыне, дзе ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.

Пілігрымка Пінскай дыяцэзіі, да якой адносяцца Брэсцкая і Гомельская вобласці, выйдзе 18 жніўня з касцёла св. Зыгмунта ў Баранавічах. Адначасова выправіца і пілігрымка з Бярозы. Раніцай 22 жніўня пройдзе ўрачыстая Імша на заканчэнне пілігрымак.

Кошт пілігрымкі – 100 тысяч рублёў. З сабой неабходна мець талерку, лыжку, кубак, спальнік.

Уся інфармацыя і запіс па тэлефоне:

+375 29 582 86 03     кс. Павел Ярашэвіч, адказны за пілігрымку

catholic.by

Last modified onАўторак, 12 Жнівень 2014 12:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.