18 жніўня пачнуцца пілігрымкі Пінскай дыяцэзіі ў Лагішын да Каралевы Палесся
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (3)
З 18 па 21 жніўня 2014 г. адбудуцца пілігрымкі з Баранавіч і Бярозы ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Лагішыне, дзе ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.
Пілігрымка Пінскай дыяцэзіі, да якой адносяцца Брэсцкая і Гомельская вобласці, выйдзе 18 жніўня з касцёла св. Зыгмунта ў Баранавічах. Адначасова выправіца і пілігрымка з Бярозы. Раніцай 22 жніўня пройдзе ўрачыстая Імша на заканчэнне пілігрымак.
Кошт пілігрымкі – 100 тысяч рублёў. З сабой неабходна мець талерку, лыжку, кубак, спальнік.
Уся інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 29 582 86 03 кс. Павел Ярашэвіч, адказны за пілігрымку
Last modified onАўторак, 12 Жнівень 2014 12:17
Tagged under
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
21 жніўня
18.00 – прывітанне пешых пілігрымак з Баранавіч, Бярозы і іншых мясцін;
21.00 – урачыстая святая Імша (на беларускай мове) на плошчы перад санктуарыем Маці Божай і святочная працэсія з абразом Каралевы Палесся;
- канцэрт рэлігійных спеваў;
- начное малітоўнае чуванне ў санктуарыі перад абразом Маці Божай
Лагішынскай
22 жніўня
07.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
08.00 – святая Імша (на польскай мове) перад цудатворным абразом Маці Божай;
10.00 – урачыстая святая Імша (на беларускай мове) у гонар Маці Божай Каралевы Палесся;
12.00 – магчымасць пераезду пілігрымаў спецыяльнымі аўтобусамі ў Пінск.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу