Вытрывалі. Усе леташнія выпускнікі Гродзенскай семінарыі стануць святарамі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Разам з імі святарскае пасвячэнне прымуць яшчэ чатыры семінарысты з Гродзенскай дыяцэзіі.
Пасля таго, як святарскае пасвячэнне 2 траўня прынялі двое выпускнікоў гродзенскай семінарыі з Віцебскай дыяцэзіі [на відэа ніжэй], якія скончылі навучанне ў 2025 годзе, стала вядома, што двое іншых леташніх выпускнікоў таксама стануць святарамі. Гэта Марцін Лудзіч з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы і Яраслаў Казлоўскі з парафіі святога Юзафа ў Гродне.
Такім чынам, усе чацвёра выпускнікоў 2025 году вытрывалі ў сваім пакліканні – цягам апошняга году яны служылі дыяканамі пры парафіях.
Разам з імі святарскае пасвячэнне 23 траўня атрымаюць яшчэ чатыры семінарысты з Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта Максім Ваўчок з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, Дзмітрый Роўны з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары, Віталій Сямёнаў і Аляксей Ціхан з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Дзмітрый Роўны паступаў у семінарыю разам з першымі чатырма хлопцамі ў 2018 годзе, але ў 2025 годзе ён яшчэ працягнуў навучанне. Максім Ваўчок, Віталій Сямёнаў і Аляксей Ціхан былі залічаныя ў семінарыю ў 2019 годзе.
Астатніх хлопцаў, якія паступалі ў тым жа годзе ў семінарыю, не было ў спісах ні на святарскае, ні на дыяканскае пасвячэнне.
Ёсць узгадкі толькі пра Яна Каськевіча з Віцебскай дыяцэзіі, які на снежань 2025 году працягваў вучобу ў семінарыі.
Апошнія чатыры кандыдаты да святарства сталі дыяканамі ў снежні 2025 году [на фота].
Media
Related items
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле