Logo
Print this page

Папа Рымскі праляціць на самалёце над Беларуссю

На шляху ў Паўднёвую Карэю самалёт Пантыфіка праследуе над 11 дзяржавамі.

13-18 жніўня адбудзецца апостальскі візіт Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю. Самалёт пантыфіка вылеціць з Рыма 13 жніўня ў 16.00 і праляціць над 11 дзяржавамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй. У цэлым, як паведамляе ekai.pl, Пантыфік пераадолее 8970 км.

У небе над Беларуссю Папа Рымскі будзе арыентыровачна каля 7-8 гадзін вечара ў сераду. Мясцовыя каталікі спадзяюцца, што Францішак дабраславіць Беларусь, пралятаючы над ёй у паветры. Нагадаем, ні адзін Пантыфік пакуль не ступаў на беларускую зямлю, аднак ёсць надзея, што Папа Францішак зможа наведаць Беларусь у бліжэйшыя гады.

Last modified onПанядзелак, 11 Жнівень 2014 20:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.