Logo
Print this page

Папа Францішак памаліўся аб міры ва Украіне ў яе Дзень незалежнасці

Папа Францішак заклікаў маліцца аб міры ва Украіне, якая 24 жніўня 2014 г. адзначае Дзень незалежнасці.

Звяртаючыся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі” Пантыфік заклікаў даверыць Пану Езусу і Маці Божай ўсю краіну і асаблівы тых, хто пакутуе ад канфлікта.

“Дарагія браты і сёстры, сёння мае думкі асаблівым чынам скіраваны да ўмілаванай зямлі Украіны, якая адзначае нацыянальнае свята, да ўсіх яе сыноў і дачок, да іх жаданняў міра і спакою, якім пагражае сітуацыя напружанасці і канфлікту, што не падае прызнакаў памяньшэння, выклікаючы вялікую колькасць пакутаў сярод грамадзянскага насельніцтва. Даверым Пану Езусу і Маці Божай усю краіну і супольна памолімся, у першую чаргу за ахвяраў, іх сем’і і тых, хто пакутуе. Я атрымаў ліст ад аднаго біскупа, які распавёў пра ўвесь гэты боль. Памолімся за ўмілаваную зямлю Украіны ў дзень яе нацыянальнага свята!”, сказаў папа Францішак.

Разам з прысутнымі на ватыканскай плошчы вернікамі Святы Айцец памаліўся “Вітай Марыя”, закончыўшы словамі “Марыя, Валадарка супакою, маліся за нас!”

radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.