Logo
Print this page

У рамках каляднага турнэ ў Гомелі выступіць хрысціянскі гурт Laudans

Праграма складаецца з твораў англійскага кампазітара Джона Раттэра, старых і новых песень гурта, а таксама - калядак.

4 студзеня пасля iмшы на 9.00 i на 12.00 у гомельскім касцёле выступіць каталіцкі гурт з Мінску Laudans. Музыкі прыедуць у Гомель у рамках каляднага турнэ. У канцэрце будуць удзельнічаць Андрэй Лугін (вакал, гітара) і Алёна Палачанская (сінтэзатар). Калядная праграма складаецца з твораў Джона Раттэра (англійскага кампазітара), старых і новых твораў гурта, а таксама - калядак у інтэрпрэтацыі Laudans.

Назва гурта перакладаецца з лацінскай мовы як «той, хто славіць». Музыкі ладзяць канцэрты ў розных кутках Беларусі, а ў верасні 2014 года выпусцілі дыск «Завысока заблізка», у які ўвайшлі 14 кампазіцый.

Дарэчы, гурт Laudans раней ужо прыязджаў у Гомель >>>

Last modified onПятніца, 02 Студзень 2015 21:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.