BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У рамках каляднага турнэ ў Гомелі выступіць хрысціянскі гурт Laudans

Праграма складаецца з твораў англійскага кампазітара Джона Раттэра, старых і новых песень гурта, а таксама - калядак.

4 студзеня пасля iмшы на 9.00 i на 12.00 у гомельскім касцёле выступіць каталіцкі гурт з Мінску Laudans. Музыкі прыедуць у Гомель у рамках каляднага турнэ. У канцэрце будуць удзельнічаць Андрэй Лугін (вакал, гітара) і Алёна Палачанская (сінтэзатар). Калядная праграма складаецца з твораў Джона Раттэра (англійскага кампазітара), старых і новых твораў гурта, а таксама - калядак у інтэрпрэтацыі Laudans.

Назва гурта перакладаецца з лацінскай мовы як «той, хто славіць». Музыкі ладзяць канцэрты ў розных кутках Беларусі, а ў верасні 2014 года выпусцілі дыск «Завысока заблізка», у які ўвайшлі 14 кампазіцый.

Дарэчы, гурт Laudans раней ужо прыязджаў у Гомель >>>

Last modified onПятніца, 02 Студзень 2015 21:54
Каментары   
+3 #2 Алёна 2015-01-04 22:06
Нам заўсёды прыемна граць для любой колькасці людзей:) Кожны можа мець свае справы і планы, так што мы рады тым людзям, у каторых знайшлася магчымасць быць разам з намі на гэтых канцэртах!;)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 ірына 2015-01-04 20:37
Дзякуй за канцэрт!!! ;-) Шкада, што мала людзей вас паслухалі, шмат сышлі, прынамсі пасля першай імшы, такая ўжо парафія, непрызвычаеная (((((((((((((
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць