Пажаданні святара на 8 сакавіка: будзьце як Панна Марыя!
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Папа Францішак заклікаў глядзець з павагай на жанчын, якія бачаць, разумеюць і адчуваюць свет адкрытым сэрцам.
Многія жанчыны 8 сакавіка не толькі прымалі віншаванні і ладзілі застоллі, але і ўдзельнічалі ў службах ў царкве, дзякуючы Богу. У гомельскай рыма-каталіцкай царкве на нядзельнай святой Імшы пробашч парафіі айцец Славамір павіншаваў жанчын, якія адзначаюць сваё свята 8 сакавіка, і пажадаў ім быць як Панна Марыя:
- Ва ўсім бярыце прыклад з Прасвятой Багародзіцы, у ёй - сапраўдная жаночая прыгажосць і любоў!
Таксама 8 сакавіка Папа Францішак на малітве «Анёл Панскі» у Ватыкане павіншаваў з Міжнародным жаночым днём:
- Сёння 8 сакавіка, я віншую ўсіх жанчын, якія кожны дзень спрабуюць пабудаваць грамадства больш гуманнае і гасціннае. Па-братэрску дзякую ўсім тым, хто тысячамі спосабаў сведчыць аб Евангеллі і працуе ў Касцёле, - цытуе radiovaticana.va.
Святы Айцец адзначыў, што гэты дзень дазваляе прыцягнуць увагу да важнай ролі жанчын і іх прысутнасці ў нашым жыцці, асабліва тых, якіх дыскрымінуюць і падвяргаюць пакутам. Пантыфік заклікаў глядзець з павагай на жанчын, якія бачаць, разумеюць і адчуваюць свет больш адкрытым сэрцам. Ён запэўніў іх усіх у малітве і ўдзяліў сваё дабраславенне.
Related items
-
Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі