Logo
Print this page

Вялікапосныя рэкалекцыі ў гомельскім касцёле праводзіць блогер Андрэй Рылка

Духоўныя практыкаванні штогод ладзяцца ў перыяд Вялікага посту, каб дапамагаючы вернікам рыхтавацца да святкавання Вялікадня.

17 сакавіка ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачынаюцца Вялікапосныя духоўныя практыкаванні. Правядзе іх ужо вядомы ў гомельскай парафіі святар - намеснік дырэктара катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах айцец Андрэй Рылка. Таксама айцец Андрэй - актыўны хрысціянскі блогер, а нядаўна ён быў прызначаны галоўным адказным за душпастырства моладзі ў Пінскай дыяцэзіі.

Вялікапосныя рэкалекцыі айцец Андрэй ужо праводзіў у Гомелі ў 2011 годзе. А ў мінулым годзе прыязджаў у абласны цэнтр, каб сустрэцца з парафіяльнай моладдзю.

Слова «рэкалекцыі» у перакладзе з лацінскай мовы азначае «зноў збіраць нешта раскіданае». Духоўныя практыкаванні штогод ладзяцца ў перыяд Вялікага посту, каб дапамагчы вернікам рыхтавацца да святкавання Вялікадня, даюць ўбачыць, што трэба змяніць у жыцці. Таксама рэкалекцыі раскрываюць сакрэт Літургіі пакаяння, даючы магчымасць змагацца са сваімі слабасцямі, абапіраючыся на Госпада.

Рэкалекцыі будуць праходзіць падчас Святой Імшы. Расклад духоўных практыкаванняў будзе апублікаваны ў парафіяльных аб'явах.

 

Last modified onПятніца, 15 Сакавік 2013 10:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.