З Богам усё магчыма: католікі святкуюць Раство Хрыстова [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пасля начной імшы прайшоў традыцыйны канцэрт, гульні з дзецьмі і феерверк.
Апоўначы 25 снежня ў каталіцкіх храмах усяго свету прайшлі першыя Калядныя Імшы. У Гомелі ўрачыстую службу ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец. Ён вітаў мясцовых вернікаў і многіх гасцей, якія таксама прыйшлі ў храм на свята. Падчас гаміліі біскуп распавёў, чаму Бог паслаў Свайго Сына на зямлю. З бязмежнай любові да кожнага чалавека, з жадання збавіць яго і прывесці да вечнага жыцця Гасподзь Ісус нарадзіўся, каб выкупіць людзей, і чакае запрашэння ад кожнага чалавека, каб нарадзіцца ў яго сэрцы.
- Заводзьце сям'ю, вучыцеся, працуйце, рабіце бізнес, але ўсё - з Богам. Пачынайце і сканчайце дзень малітвай, прыходзьце ў храм, і будзеце шчаслівыя. Бо наша зямное жыццё вельмі кароткае, і сэнс яго ў тым, каб з чыстай душой паўстаць перад Богам, - адзначыў біскуп. - Калі Бог за нас, то хто супраць нас? З Богам усё магчыма, усё магу ў Госпадзе, які мяне ўмацоўвае, гаворыць апостал Павел. Шукайце найперш Валадарства Божага, і ўсё неабходнае прыкладзецца.
Пасля начной імшы прайшоў традыцыйны канцэрт і гульні з дзецьмі, а завяршылася святкаванне ў касцёле феерверкам. Калядная праграма працягнецца ў бліжэйшыя дні >>>
Related items
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму