Logo
Print this page

Няхай Бог дабраславіць на летні адпачынак! [незвычайнае летняе відэа]

Адміністрацыя партала сыходзіць у адпачынак, але будзе распавядаць аб важнейшых падзеях, якія чакаюць каталікоў улетку.

Хай усіх наведвальнікаў нашага сайта Бог дабраславіць на цяперашняе лета! Жадаем, каб ваш адпачынак быў цікавым, радасным і насычаным! Падчас летніх паездак не забывайцеся сілкавацца Словам Божым і наведваць Набажэнствы хоць бы раз у тыдзень. Калі ў тых месцах, дзе вы будзеце адпачываць, не знойдзеце каталіцкага касцёла, слухаць Слова і ўдзельнічаць у Літургіях можна і ў праваслаўным храме.

Кагосьці гэтым летам будуць чакаць непрыемныя сюрпрызы. Магчыма, хвароба сарве запланаваны адпачынак, хтосьці не паступіць у ліцэй або універсітэт. Не адчайвайцеся! Даверцеся Богу, бо Ён - адзіны, хто ведае нашу будучыню. Ён вельмі любіць кожнага з нас і вядзе сваімі шляхамі. Усе дрэннае Гасподзь можа перавярнуць у добрае. Рабіце ўсё, што залежыць ад вас, давяраючы вынік Яму. Калі мы, добрасумленна стараючыся, не атрымаем тое, што чакалі, будзем упэўненыя: Гасподзь падрыхтаваў для нас нешта яшчэ лепшае!

Адміністрацыя Гомельскага каталіцкага партала таксама сыходзіць у адпачынак - летам мы не будзем абнаўляцца штодня, як раней, але пастараемся распавядаць пра самыя важныя падзеі ў жыцці гомельскіх каталікоў. У прыватнасці, гэта першы самастойны «летнік» гомельскіх скаўтаў, пілігрымка ў Будслаў на свята 400-годдзя галоўнай беларускай іконы, Хрысціянскі музычны фестываль у Церусе і іншыя выдатныя падзеі.

Па-ранейшаму запрашаем дзяліцца сваімі думкамі, уражаннямі аб сваім адпачынку, задаваць пытанні святару на Гомельскім хрысціянскім форуме.

І хай вас натхніць на прыгожы летні адпачынак гэты невялікі дзівосны відэаролік, зняты беларускім каталіком Віктарам Малышчыцам.

Last modified onЧацвер, 06 Чэрвень 2013 12:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.