Logo
Print this page

Гомельскія каталікі падтрымалі ФК "Гомель" у матчы з БАТЭ - нашы перамаглі 3-2!

Дзякуючы перамозе гомельцы замацаваліся ўгары турнірнай табліцы і зараз маюць добрыя шанцы на «бронзу».

Дзясяткі вернікаў гомельскай рымска-каталіцкай царквы сабраліся на футбольным матчы "Гомель" - "БАТЭ". Гэтая ключавая гульня для гомельскай каманды сабрала шмат заўзятараў, і каталікі таксама балелі за родны клуб на трыбунах.

Матч выйшаў вельмі насычаным і вострым, першы гол у выніку прыгожай атакі забілі гамяльчане. Але ў другім тайме прыйшлося адыгрывацца, у выніку гамяльчане атрымалі валявую перамогу з лікам 3-2.

Дзякуючы гэтай перамозе ФК "Гомель" замацаваўся ўгары турнірнай табліцы Чэмпіянату Беларусі па футболе і цяпер мае добрыя шанцы на бронзавыя медалі.

Last modified onПанядзелак, 19 Жнівень 2013 19:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.