Праз год пасля знаёмства Сяргей і Анастасія ўзялі шлюб у касцёле [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Святар пажадаў сужэнцам стаць сябрамі Ісуса Хрыста, бо толькі Ён дае сапраўдную любоў.
24 жніўня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве адбылося чарговае вянчанне - ўступілі ў шлюб Сяргей і Анастасія Барткевіч. Сяргей - даўні вернік касцёла, а цяпер прывёў у храм і сваю жонку. Пазнаёмілася пара каля года таму і зараз вырашыла абвянчацца і даць перад Богам клятвы вечнай вернасці.
Пасля здзяйснення сакрамэнту пробашч парафіі айцец Славамір пажадаў сужэнцам самага галоўнага - стаць сябрамі Ісуса Хрыста:
- Бо толькі Ён дае сапраўдную любоў, якая доўгацярплівая, ласкавая, не зайздросціць, не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай, усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць - як пісаў апостал Павел.
Ад усяго сэрца віншуем Сяргея і Анастасію і молімся да Госпада з просьбай дабраславіць іх шлюб!
Related items
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца