Logo
Print this page

У гомельскай каталіцкай парафіі з'явілася праваслаўная царква-«пабрацім»

Настаяцель храма айцец Мікалай запрашае ўсіх хрысціянаў на свята асвячэння царквы.

У вёсцы Цярэшкавічы Гомельскага раёна 3 лістапада адбудзецца доўгачаканая падзея - асвячэнне новай праваслаўнай царквы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Храм будаваўся некалькі гадоў і стаў адным з нямногіх, збудаваных ў апошнія гады ў вёсках Гомельшчыны. На Архірэйскае Набажэнства, якое пачнецца ў 8.30, настаяцель прыходу айцец Мікалай Тарасенка запрашае ўсіх хрысціянаў і ў прыватнасці - гомельскіх каталікоў з аднайменнага парафіі.

- Запрашаю ўсіх жадаючых ўзрадавацца нашай радасці (Рым.12:15), а тым больш вернікаў аднайменнай каталіцкай царквы, - піша айцец Мікалай.

Дарэчы, іераманах Мікалай Тарасенка - даўні фарумчанін і блогер Гомельскага каталіцкага партала.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.