Брытанская каралева падарыла Папе Рымскаму аляніну, віскі, гаршчок мёду і дзясятак яек
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Пантыфік перадаў Лізавеце II факсіміле каштоўнага дакумента, які захаваўся ў Ватыкане.
Елізавета II наведала Ватыкан. 3 красавіка 2014 г. яна сустрэлася з папам Францішкам. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, візіт каралевы распачаўся на ватыканскай плошчы Яна Паўла II, дзе яе павітаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Пантыфік прыняў Яе Вялікасць і яе мужа, герцага Эдынбургскага, у адным з памяшканняў Залы Паўла VI. Сустрэча, якая насіла прыватны характар, доўжылася каля дваццаці хвілін.
Затым адбылося прадстаўленне дэлегацыі, якая суправаджала манаршую асобу, і абмен падарункамі. Елізавета II прынесла ў дар Святому Айцу кошык з прадуктамі, паходзячымі з розных частак каралеўскіх уладанняў: мёд з садоў Букінгемскага палаца, аляніну і ялавічыну з Віндзорскага замка, сідр і яблычны сок з Сандрынгем, печыва і віскі з сядзібы Балморал у Шатландыі.
Пантыфік падарыў Яе Вялікасці факсіміле каштоўнага дакументу з 1679 г., які захаваўся ў Ватыкане, якім папа Інакенцій XI пашырыў культ св. Эдуарда Спаведніка на ўвесь Касцёл. Святы з’яўляўся продкам брытанскай каралеўскай сям’і і заснавальнікам Вэстмінстэрскага абацтва. Герцаг Эдынбургскі атрымаў ад Папы трыпціх медалёў бягучага пантыфікату, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Нагадаем, нядаўна Папа Францішак сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
- Як і многія людзі ва ўсім свеце я пад уражаннем ад спагады, адкрытасці Папы Рымскага ў адносінах да іншых людзей. Я ўдзячны, што змог пагутарыць з Папам Рымскім пра тое, што з'яўляецца прадметам нашай сумеснай адказнасці, аб патрабуючых і пакінутых, - сказаў пазней Барак Абама на прэс-канферэнцыі ў Рыме.
Related items
- Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе
- Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду
- Велікодная прэм'ера: упершыню па-беларуску – песня на вершы святой
- Унікальны праект: беларусы ствараюць альбом на вершы святой Тэрэзы
- Папа Рымскі не заклікаў Украіну «падняць белы сцяг» – што ён сказаў даслоўна