У Гомелі па цэнтральнай вуліцы каталікі пройдуць працэсіяй
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У гэта адно з самых прыгожых святаў дзяўчынкі будуць усыпаць пялёсткамі кветак дарогу для Ісуса.
Упершыню з паслярэвалюцыйнага часу на вуліцы ў Гомелі каталікі правядуць традыцыйную працэсію Божага Цела. Звычайна яна праходзіла ў двары храма.
У нядзелю, 6 ліпеня, сотні вернікаў пройдуць па цэнтральнай вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы. Пачатак ўрачыстасці - у 10.00. Працэсія будзе спыняцца каля алтароў, ганаровую варту ў якіх будуць несці скаўты. Па дарозе дзяўчынкі будуць усыпаць пялёсткамі кветак шлях для Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Свята Божага Цела каталікі адзначалі ў чэрвені, аднак у гомельскай парафіі яго вырашылі перанесці, паколькі прайсці ў гэты дзень працэсіяй было немагчыма. Тэрыторыю каля касцёла добраўпарадкоўваюць ў сувязі з адкрыццём 3 ліпеня Алеі герояў, таму каталікі чакаюць, пакуль працы будуць завершаны і дарога для працэсіі будзе адкрыта.
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе