Logo
Print this page

Хэнд-мэйд да свята Нараджэння Хрыстовага робіць шматдзетная гамяльчанка [фота]

Батлейкі ручной работы можна набыць у касцёле, каб упрыгожыць да свята свой дом і пацешыць дзяцей.

На першым паверсе гомельскай рыма-каталіцкай царквы па нядзелях можна набыць Калядныя батлейкі ручной работы. Іх робіць маладая парафіянка, мама траіх дзяцей Марыя Казубенка. Яна захапляецца лепкай з палімернай гліны і вырашыла зрабіць для уласнай сям'і першую батлейку. І прапаноўвае свае вырабы і іншым вернікам.

Святары раяць падчас Адвэнту упрыгожваць дом не толькі традыцыйнай елкай, але і батлейкай. Самыя простыя яслі, фігуркі Святой Сям'і, пастушкоў і Трох каралёў можна зрабіць разам са сваімі дзецьмі.

 

Увогуле традыцыя калядных батлеек зарадзілася ў сярэднія стагоддзі і існавала ў шматлікіх хрысціянскіх краінах. Батлейкі відазмяняліся, яны былі велізарныя (у чалавечы рост) і зусім невялікія. Такія маленькія хатнія батлейкі ствараюць настрой свята, робяць дух Раства стала больш адчувальным.

Last modified onЧацвер, 05 Снежань 2013 09:25
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.