Запіс у Нядзельную школу распачаты ў гомельскім касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
А для самых маленькіх сёстры Маці Тэрэзы будуць ладзіць адмысловыя заняткі па праграме «Добры пастыр».
У гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачаўся запіс на заняткі ў Нядзельнай школе (ФОТА), дзе ў духу любові, без строгіх патрабаванняў і складаных правілаў дзяцей у даступнай гульнявой форме вучаць асновам хрысціянскай веры. Хлопцы і дзяўчаты малююць, спяваюць, рыхтуюць тэатральныя сцэнкі. Адна з груп дзяцей пачне падрыхтоўку да прыняцця Першай Камуніі.
З дзецьмі традыцыйна займаюцца Сёстры Місіянеркі Любові (сёстры Маці Тэрэзы). Цікава, што пра магчымасць наведвання Нядзельнай школы пробашча часам просяць не толькі бацькі-каталікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій.
- У Нядзельнай школе вучаць таксама пачынаць самастойныя адносіны з Ісусам - бо Ён самы лепшы сябар, які ніколі не падвядзе, заўсёды выслухае і зразумее, - кажа айцец Славамір. - Тады, крыху пасталеўшы, дзеці змогуць самі маліцца і ісці ў храм нават у тыя моманты, калі гэтага па нейкіх прычынах не робяць бацькі.
А пакуль святар заклікае бацькоў не дзівіцца таму, што некаторыя дзеці з неахвотай ходзяць у Нядзельную школу. Бо яны ва ўсім пакуль бяруць прыклад з мамы і таты. Калі бацькі не хочуць ісці ў царкву, яны не могуць патрабаваць гэтага ад дзяцей.
Нядзельная школа працуе ў гомельскім касцёле ўжо больш 20 гадоў. Для маленькіх дзяцей, якім яшчэ рана ісці ў Нядзельную школу, у Доме міласэрнасці будуць ладзіць заняткі па праграме «Добры пастыр». Іх таксама будуць праводзіць па суботах і нядзелях сёстры Маці Тэрэзы.
Запіс на заняткі вядзецца пасля святой Імшы.
Related items
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
У віцебскім касцёле замалявалі частку фрэскі, але не з Пуціным
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы