RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Митрополит Кондрусевич провел онлайн-конференцию [ВИДЕО]

Он ответил как на личные, так и общецерковные вопросы.

Митрополит Минско-Могилевской архиепархии Римско-католической церкви в Беларуси архиепископ Тадеуш Кондрусевич провел онлайн-конференцию в Белтелерадиокомпании. Отвечая на один из вопросов телезрителей, иерарх рассказал, что поддерживает перевод Библии католиками и православными на белорусский язык.

- У нас есть чтения на каждый день, на каждое воскресенье, но еще далеко не вся Библия. Мы работаем над этим, и православная церковь работает над этим, иногда мы используем какую-то единую терминологию, - объяснил Тадеуш Кондрусевич.

Он также обратил внимание, что во многих странах существует экуменический перевод:

- Терминологии разные, не так легко прийти к общему мнению. Когда-то такая Библия обязательно будет. И это станет очень большим достижением в области христианского единства.

Все вопросы конференции приводит www.tvr.by:

Ці ёсць у Вас любімы святы альбо святая, і ці здараліся такія выпадкі, што Вы вельмі яскрава адчувалі яго/яе заступніцтва і апеку?

Наталія (Мінск)

Я маю вельмі вялікае набажэнства да Божай Маці Марыі. Так выйшла, что я, калі быў інжынерам, прыняў рашэнне пайсці ў семінарыю менавіта ў капліцы Маці Божай Вастрабрамскай. Таксама мая родная парафія, дзе я нарадзіўся, у Адэльску, - гэта парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, потым я працаваў пробашчам у Гродзенскай парафіі Божай Маці Анёльскай і пробашчам у парафіі святога Францішка Ксавэрыя, сёння гэта катэдральны касцёл, і там ёсць цудоўны абраз Божай Маці Кангрэгацкай. Вельмі часта так было, што я звяртаўся да Марыі. 

Таксама вельмі часта я маліўся да святога Антонія, ведаем, што ён таксама апякун згубленых рэчаў. Калі што шукаеш-шукаеш, ды не можаш знайсці, памаліся да яго. Ні разу не было, каб штосьці не знайшоў. Але я гэта пераводжу і ў плоскасць духоўнасці, страчанай веры, трэба маліцца да святога Антонія. 

І, вядома, мой апякун - святы Тадэвуш, святы ад цяжкіх справаў, бо для хрысціяніна нельга казаць "немагчымых" - цяжкіх справаў. Напэўна, да ўсіх святых я звяртаюся, але гэтыя мне найбольш блізкія да сэрца.  

Зачем нужен церковный суд, и есть ли он в Минске?

Наталия (Минск)

Касцёл - гэта боска-чалавечы арганізм. У ім ёсць розныя арганізацыі, камісіі, ёсць і касцёльны суд. Ён найбольш займаецца ануляцыяй сужанства. Прызнання сужанства няважным. У касцёле сёння няма разводу, але ёсць выпадкі, калі ад самага пачатку сужанства было няважным. Суд разглядае гэтую справу, патрэбны сведкі, і ёсць выпадкі, калі абвяшчаецца, што тое першае сужанства было няважнае, людзі разыходзяцца, і можна зноў узяць шлюб, атрымаць касцёльнае блаславенне. Гэта вялікая дапамога, сёння сям'я ў крызісе, мы бачым, што часта звяртаюцца з такімі пытаннямі. Сёлета ў кастрычніку адбываўся ў Ватыкане сінод біскупаў, прысвечаны сям'і. Адбылося спрашчэнне гэтага суду, было дзве інстанцыі: у Мінску першая, у Гродне - другая, ці наадварот, залежыць ад колькасці дыяцэзій. Але сёння адна, другая толькі на выпадкі, калі бок не пагаджаецца з рашэннем першай інстанцыі. У Мінску такі суд ёсць, ён знаходзіцца ў курыі.

Вядучая: - Але прычыны павінны быць вельмі важкія?

Т.Кандрусевіч: - Так, вядома. Напрыклад, хтосьці псіхічна хворы быў, і другая палова не ведала пра гэта. Ці хтосьці з прычыны хваробы не можа мець дзяцей, і другая палова таксама пра гэта не ведала. Шэраг такіх прыкладаў. Найперш трэба ў такім выпадку звярнуцца да свайго пробашча. Не трэба адразу бегчы ў суд. Пробашч скончыў семінарыю, ён вывучаў кананічнае права, можа, ён не мае дактарату, ліцэнцыяту па кананічным праве, але ён гэта ведае ды можа сказаць, ёсць тут якая перспектыва ці не. Проста так суд не развядзе. На жаль, зараз вельмі часта кажуць, што суд не можа развесці. Суд не разводзіць, у нас няма разводу, ён толькі можа прызнаць, што першае сужанства было няважнае ад самага пачатку. 

Паважаны,Тадэвуш Кандрусевіч. Я ведаю, што зараз шмат святынь вяртаецца вернікам,але які будзе лёс касцёла Святога Язэпа ў Мінску на плошчы Свабоды, дзе зараз размешчаны архіў.Я ведаю, што раней ішлі размовы наконт вяртання касцёла, але зараз усё ціха... Вельмі хацелася б, каб у намоленыя сцены вярнуліся вернікі. Мне хацелася б спытаць, ці ідуць нейкія размовы з уладамі і ці пачуем мы словы Божыя ў гэтым касцёле?

Ілля Міранкоў (г.Мінск)

Кожны касцёл будуецца для людзей, каб там людзі маглі маліцца, каб у сценах гэтага касцёла будаваць жывы касцёл, які складаецца з сэрцаў чалавечых. Касцёл Святога Язэпа знаходізіцца ў цэнтры горада. Сто метраў ад яго знаходзіцца катэдра, якая можа змясціць яшчэ больш людзей. Сёння ёсць іншыя праблемы, якія трэба як мага хутчэй вырашыць. Сёння спальных раёнаў вельмі многа, і там няма касцёлаў, і чалавеку трэба ехаць далёка. Наша першаснае заданне сёння - будаваць там касцёлы - невялікія, функцыянальныя. 

Сёння гэты касцёл забяспечаны, каб нейкая манаская супольнасць, я толькі адзін шлях бачу, выказала пажаданне мець гэты касцёл, я буду першы стаяць пад яго дзвярамі і казаць, каб яго перадалі. Вядома, хацелася, каб там вяшчалася Божае слова, і нам яго перадалі. У яго рамонт трэба будзе ўкласці некалькі мільёнаў даляраў. За гэтыя грошы я пабудую 2-3 невялікія касцёлы ў спальных раёнах, дзе яны патрэбныя. Далей - колькі людзей будзе ў гэтым касцёле, тады, калі катэдра, якая знаходзіцца побач, няпоўная.

Ваша Эксцэленцыя, віншую Вас с Божым Нараджэннем! Скажыце, калі ласка, як змянілася традыцыя святкавання Раства на Беларусі? Я заўважыў, што касцёлы пачалі рабіць шопкі, раней іх не было. Адкуль яны з'явіліся ў нас?

Віталь (Мінск)

 

Дзякуй за віншаванне, я ўзаемна таксама вас віншую і жадаю ўсяго найлепшага. Найперш Божага благаслаўлення і на перыяд Раства Хрыстова, і таксама на наступаючы Новы год. 

Колькі я сябе памятаю, ад малога яшчэ, заўсёды былі шопкі. Проста ў нас касцёлаў не было. У Мінску не было ніводнага касцёла, хто гэту шопку мог бачыць... А потым з'явіўся маленькі касцёл на Кальварыйскіх могілках, ды там столькі людзей было, што гэту шопку ў тыя часы нават не было дзе паставіць. Таксама такія часы яшчэ былі… Шопкі заўсёды былі, толькі якія яны былі… Цяпер мы бачым, як у суседніх краінах, якія шопкі робяць, у Інтэрнэце можна знайсці і гэтак далей. Кожны пробашч стараецца, каб найпрыгажэйшая ў яго была. 

Напрыклад, у мінулым годзе на Залатой Горцы была зроблена шопка, дзе пан Езус цягніком ехаў. У Івянцы, ведаю, пробашч барашкаў прывёў жывых, паставіў. Вядома, дзеці ідуць глядзець. Я добра памятую (я доўга служыў у Літве таксама святаром), у адным з касцёлаў была велізарная шопка. Там і цягнікі былі, і машыны былі, там ракеты нават былі… І так іду аднойчы да гэтага пробашча, ідзе такая дзяўчынка маленькая з дзедам, за руку трымаецца:

- Дедушка, пойдем в храм, дедушка, пойдем в храм!

- Мы неверующие, мы не пойдем…

- Деда, ну пойдем, там так красиво! Теперь Рождество, там так красиво!

І дзядуля вымушаны быў пайсці.

Дык вось шопка таксама адыгрывае экзацыйную ролю. Мы ставім цяпер шопку не толькі ўнутры касцёла, але і перад касцёлам. Гэта ўжо новае. І тое, што я распачынаю набажэнства на Раство Хрыстовае, мы перад гэтым спяваем аб нараджэнні гісторыю прышэствія Сына Божага ў свет, гісторыю збаўлення і потым фігурку немаўляткі Езуса я бяру на рукі з алтара і нясу на вуліцу, укладаю ў яслі. Гэтага не было. Гэта я прывёз з Масквы, там набажэнствы ў нас у катэтры былі на 14-ці мовах. Сярод іх была в'етнамская. Вядома гэта набажэнства доўжылася ўсю ноч. І тут я бачу, як Юзэф і Марыя, такія адзетыя прыгожа, нясуць гэтае немаўлятка… О! Суперідэя! Я ўзяў яе ў в'етнамцаў. 

Так што трэба прыглядацца. Калі мы спатыкаемся з іншымі людзьмі, пераймаем досвед, і трэба толькі зрабіць гэта для нашых абставін. Не трэба рабіць яслі з бамбука... 

Да гэтага шопкі былі заўсёды, можа толькі не так экспанаваліся моцна, як сёння. Напрыклад, фігурка немаўляткі Езуса, якая сёння тут у нас, была купленая ў Святой Зямлі, і была асвечаная менавіта на тым месцы, дзе нарадзіўся Езус. Ведаеце, гэта рэліквія, гэта трэба сказаць людзям... Людзі прыходзяць, каб Віфлеем зусім да іх наблізіўся. І тут крэатыўнасць пробашчаў вельмі многае адыгрывае. І гэта для дзяцей і для многіх іншых людзей вельмі важна. Гэта таксама евангелізацыя.  

З Божым Нараджэннем! Каталікі ўсяго свету спраўляюць Раство 25 снежня. Праваслаўныя - па-рознаму. У нашай краіне і Расіі - 7 студзеня, а ў Румыніі - 25 снежня. Чаму не аб'яднаць усё ў адну дату?

Ольга (Неизвестно)

Дзякуй за віншаванні. Гэта праблема, якая стаіць перад усім хрысціянствам. Сёлета мы адзначалі 50-годзе завяршэння Другога Ватыканскага Сабора. Яшчэ пяцьдзесят гадоў таму каталіцкі Касцёл выступіў з ідэей святкаваць у тыя самыя дні ўсе святы. Пакуль што да гэтага не дайшло, але такая ідэя ёсць. Даты ва ўсіх розныя. Хацелася, напэўна, каб было найлепей, але трэба слухаць людзей. Ёсць такі выраз на латыні: "Vox populi vox Dei" ("Голас народа - голас Бога"). Калі гаворыш людзям пра такую ідэю, кажуць: "Можа і добра было, але так, як ёсць у нас сёння, можа і лепей. Вы святкуеце 25, праваслаўныя прыйшлі да вас, а потым яны святкуюць, пайшлі да іх". Больш святаў. Я хачу падкрэсліць, што розніца календароў, розніца абрадаў - гэта не розніца нашай веры. Мы прымаем гэта і разам з праваслаўнымі радуемся, віншуем адзін аднаго, людзям гэта падабаецца. 

Слава Ісусу Хрысту! Ваша Эксцэленцыя, ведаю, што ў Мінску недзе спраўляюцца імшы на англійскай мове. Куды ісці? Ці можна, каб чалавек прыступіў да сакрамэнту споведзі на англійскай мове? Яго зразумеюць? На якіх яшчэ мовах у нас спраўляюць імшы?

Алесь (Неизвестно)

Дзякую. Вельмі важнае пытанне. Касцёл каталіцкі ад слова "каталікос" - грэч. Καθολικός - паўсюдны. Мы служым усім людзям. Адносна ангельскай мовы. Калі я вярнуўся з Масквы ў 2007 годзе, адразу паставіў такое заданне ўсім нашым святарам. Ёсць дыпламатычны корпус, ёсць нейкія фірмы, якія працуюць тут, напэўна, там ёсць людзі з-за мяжы, якія размаўляюць на ангельскай мове. Студэнтаў таксама многа ёсць. Мы спрабавалі такія імшы арганізоўваць. Нават нунцый, які быў у нас, таксама прапаноўваў рабіць гэтак далей, зараз паехаў на Украіну, ён сам цэлебраваў гэтыя імшы. Прыходзіць вельмі-вельмі мала людзей. Ведаеце, для некалькіх чалавек цяжка такую імшу мець, бо ў нас касцёл і Чырвоны, і катэдра, "Залатая Горка" перагружаны моцна. Аднак такія імшы ёсць. У Чырвоным касцёле кожную першую нядзелю а дзясятай гадзіне ўнізу ёсць імша на ангельскай мове. Вядома, калі імша на ангельскай мове, святар можа выслухаць споведзь на ангельскай мове. 

На якіх мовах вядуцца набажэнствы... На беларускай мове, 17% набажэнстваў вядзецца на польскай мове, ёсць вялікая польская дыяспара, ёсць таксама імша на літоўскай мове. 

Я адкрыты на ўсе мовы. У нас усё больш кітайцаў ёсць. Калі заўтра да мяне прыйдуць кітайцы-каталікі, я скажу: "Навучыце мяне прачытаць на кітайскай мове", і першы буду цэлебраваць такую імшу, калі такое запатрабаванне будзе.

 

Добры дзень! Шкада, што ёсць ксяндзы, якія скончылі толькі семінарыю (прабачце, толькі такіх ведаю). На вашу думку, ці было б лепей, калі б яны вучыліся яшчэ і на псіхолагаў, і на настаўнікаў?

Марыя (Мінская вобласць )

Той, хто не скончыў семінарыю, не можа быць святаром. А можна скончыць семінарыю і атрымаць чырвоны дыплом, але не быць святаром, бо святарства - гэта не прафесія. У святарства адбываецца спецыяльнае прысвячэнне. Таксама трэба прайсці спецыяльную фармацыю ў семінарыі. У праграме гэтай фармацыі ёсць псіхалогія і педагогіка. Святарская фармацыя складаецца з чатырох пунктаў: на першым месцы знаходзіцца чалавечая фармацыя, на другім - духоўная, затым - інтэлектуальная і пастарская фармацыі. Па-першае, трэба быць чалавекам. Але дзякуй за пытанне, мабыць, сапраўды трэба звярнуць на гэта больш увагі.

Хвала Хрысту! Калі Вы толькі пачыналі сваю дзейнасць на Беларусі, Вы казалі, што асноўная ваша праграма - будаваць беларускі Касцёл. Якія вынікі можаце зрабіць сёння: ці ён у нас ёсць, ці патрэбен яшчэ час?

Сяргей (Неизвестно)

Памятую калі ў школу хадзіў, распачыналася вялікае будаўніцтва. Вучняў спыталі, куды хто пойдзе вучыцца, і нехта кажа, што пойдзе на будаўніка. А яму адказваюць: "Зараз усё выбудуюць, і ты без работы застанешся". Да сённяшняга дня мы яшчэ не выбудавалі ўсё, будуем і будзем будаваць. Тоё самае і з Касцёлам, але ў іным сэнсе. Будаваць касцёлы - гэта адна справа. Але нам трэба будаваць жывы Касцёл. У кожнай краіне павінен быть свой Касцёл. Касцёл каталіцкі паўсёдны, адкрыты на ўсе культуры, на ўсе мовы. У нашай краіне - гэта беларускі Касцёл, ў Польшчы - польскі, у Літве - літоўскі, хаця ўсюды каталіцкі Касцёл. 

Калі мы паглядзім на апошнія 25 гадоў адраджэння Касцёла, то ўбачым, што сёння ўжо ўсе літургічныя кнігі ў каталіцкім Касцёле выдадзены на беларускай мове. На многіх частках Беларусі беларуская мова - гэта ўжо не замежная, а свая мова. У Касцёле мы цэлібруем для людзей, а не для сценаў. Я адкрыты таксама і на іншыя мовы. Кітайцы да мяне прыйуць, ці хто іншы і скажуць, што яны католікі, я буду для іх цэлібраваць святую імшу. 

Я часта езжу па свеце. Вось у Лондане месы цэлібруюцца на 62 мовах, у Маскве мы цэлібравалі на 14. У самой Англіі і ў Валіі (Уэльсе) ёсць 280 польскіх каталіцкіх супольнасцяў, але ніхто не кажа, што гэта польскі Касцёл, гэта ангельскі Касцёл. Таксама і у нас. Ecclesia Semper reformanda - кажа лацінскі выраз - Касцёл заўседы рэфармуецца, заўсёды будуецца, трэба адказваць на выклікі часу. Хто 20 гадоў таму казаў пра генную інжынерыю? Да ніхто слова такого не чуў. Гэты працэс ніколі не завершыцца. Трэба дзякаваць Богу, што ён ідзе, што мы будуем наш беларускі Касцёл. 

Слава Ісусу Хрысту! Чаму так часта мяняюцца ксяндзы ў касцёлах? Год-два, і яны з'язджаюць. На мой погляд, гэта не вельмі добра. Я прывыкла да адных, яны мне як родныя сталі(((

Анна (Неизвестно)

Ёсць шмат розных прычын, чаму мяняюцца святары. Некаторых, асабліва маладых святароў, біскуп пасылае вучыцца за мяжу, бо мы не маем каталіцкіх універсітэтаў. Я трымаюсь такой практыкі: калі чалавек папрацаваў два гады і я бачу, што ён добры, сумленны, добра працуе і можа з лёгкасцю кантактаваць з іншымі людзьмі, бо ён паезде ў Польшчу, Італію, ЗША, дзе будзе прэзентаваць наш Касцёл, нашу краіну, нашу культуру, такіх добрасумленных святароў мы і пасылаем на вучобу. Другая прычына, калі самі святары просяць. Трэба пямятаць, што кожны святар дзейнічае ад імя Ісуса Хрыса і нясе Божую ласку, якая патрэбна для збаўлення.

Хвала Хрысту! Чытала "Цветочки Иоанна Павла II", таксама ведаю, што вы любіце добры гумар і жарты. Але ў Касцёле быў час, калі смех быў грахом. Скажыце, чаму так было, і калі смех і жарты перасталі быць под забаронай?

Алёна (Магілёў)

Яны ніколі не былі пад забаронай. Касцёл успрымае сёння культуру, якой мы жывём. Мы з радасцю ходзім на канцэрты комікаў, цікавімся гумарыстычнымі праграмамі. У кожным жарце ёсць частка праўды. А калі жарт разглядаць с кропкі погляду маральнага, то можна зрабіць добрую выснову, бо людзі могуць не памятаць казанія, а жарт будуць помніць. Вось Вам прыклад. У адным з заапаркаў памерла малпа, паўстала пытане, хто будзе замест яе смяшыць людзей. Вырашылі адзець скуру малпы на чалавека, хай патрэніруецца і будзе смяшыць дзяцей. Ніхто не заўважыў, што гэта несапраўдная малпа, і чалавек пачаў выконваць гэту ролю. Аднойчы чалавек скокнуў так высока, што пераскочыў у суседні вальер, дзе спаў леў. Леў абудзіўся, убачыў малпу і пачаў рычаць і ісць на малпу. А малпа крычыць чалавечым голасам: "Не падыходзь, бо я баюся". А леў адказвае ёй таксама чалавечым голасам: "Не крычы так моцна, бо і мяне і цябе з работы выганяць". Якая тут мараль: і леў, і малпа былі штучныя. Так і з чалавекам, які ён, якое яго хрысціянства - сапраўднае ці штучнае? Можа, ён у Касцёле добра моліцца, а па-за Касцёлам, як язычнік павоздіць сабе? Можа ён жыве горш, чым няверуючы чалавек? У меня ёсць шмат кніг пра жарты, і людзі таксама прыносяць мне такія кнігі, і я з задавальненнем іх чытаю.

Слава Ісусу Хрысту! Ведаю, што добра размаўляеце на польскай і італьянскай мовах, акрамя беларускай і рускай. Скажыце, якія яшчэ мовы Вы ведаеце? Якая Вам болей падабаецца і якую хацелі бы вывучыць? Шчыра дзякую!

Станіслаў (Мінск)

Я хрысціянін і стараюся размаўляць на той мове, на якой размаўляюць людзі. Я хачу данесці божае слова на зразумелай чалавеку мове. Калі ты звяртаешся да чалавека на яго мове, ён гэта ўспрымае як знак пашаны да яго краіны, да яго культуры, да самога чалавека. Я ведаю расійскую, беларускую, польскую, як ужо было сказана, ведаю добра літоўскую мову, гэта нялёгкая мова, ангельскую мову і італьянскую таксама. Калісьці, калі быў малы, марыў вывучыць французскую мову. Падабаецца французская мова, але, мабыць, позна ўжо. Ведаеце, усё залежыць ад абставін. У савецкія часы семінарыі былі толькі ў Каўнасе і Рызе. Я пайшоў вучыцца ў семінарыю ў Каўнасе, і трэба было вывучыць літоўскую мову. 

Мне вельмі падабаецца, калі ў нашай архікатэдры праходзіць малітва, на якой прысутнічаюць усе хрысціянскія канфесіі. Гэта вельмі добра. Якія зараз адносіны з праваслаўнай царквой? Можа, ёсць якія-небудзь сумесныя праекты?

Вераніка (Неизвестно)

Сапраўды, у катэдры кожны год праводзіцца малітва аб еднасці хрысціянаў. Яна праводзіцца ў суботу Тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў, які адбываецца ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня. Сёлета гэта будзе 23 студзеня. Я запрашаю розныя хрысціянскія канфесіі, яны прыходзяць, мы ўсе разам молімся. Усе ўдзячныя, таму што мы можам разам сабрацца, можам паразмаўляць у той дзень. Прыходзяць вернікі не толькі Каталіцкага касцёла, але і іншых веравызнанняў. Яны таксама задаволеныя тым, што бачаць нас разам. Напэўна, для нашай краіны такое быццё разам, асабліва Каталіцкага касцёла і Праваслаўнай царквы, - гэта вялікі дар, наша вялікае багацце, якое мы павінны захаваць. 

Іаан Павал Другі любіў казаць, што Еўропа павінна ўдыхаць двума лёгкімі. Што ён меў на ўвазе, кажучы слова "лёгкія"? Ён меў на ўвазе ўсходняе і заходняе хрысціянства. У нас два лёгкія. І яны павінны працаваць, як гэта адбываецца ў здаровым арганізме. Я заўсёды кажу людзям: "Прыедзьце да нас у Мінск, прыйдзіце да нашай катэдрыі, з іншага боку ўбачыце праваслаўную". Мы на адной вуліцы, мы жывем побач і дапамагаем адзін аднаму. Мы ходзім на набажэнствы, мы разам молімся. 

Напрыклад, Святлана Алексіевіч атрымала ўзнагароду Нобеля. Я быў у Рыме ў той час, у Сінодзе. Я папрасіў слова і сказаў: "Толькі што даведаўся, што прадстаўніца Беларусі атрымала Нобеля". Сінод успрыняў гэта апладысментамі, о, якая радасць была! Я таксама яе павіншаваў. 

У нас ёсць многа праектаў у галіне дабрачыннасці. Мы ведаем, што наркаманія, алкагалізм сёння вялікая праблема і спрабуем супрацьстаяць ёй разам. Таксама мы прымаем удзел у сумесных канферэнцыях, напрыклад, прысвечаных сям'і. Нават калі іх арганізуе Праваслаўная царква, запрашаюць нас. Ёсць праваслаўныя спецыялісты, іх погляд, а ёсць погляд Каталіцкага касцёла. І разам можна шукаць, якім чынам мы гэта ўсё можам адаптаваць у нашых абставінах. Ведаеце, што ў некаторых абартарыях у Мінску, Магілёве і іншых гарадах сёння ёсць кансультатыўныя пункты, дзе па чарзе прысутнічаюць каталіцкі ці праваслаўны святар і размаўляюць з тымі жанчынамі, якія прыходзяць у гэтую клініку. І мы многа ўжо ўратавалі ненароджаных дзяцей. Гэта таксама ёсць добрае супрацоўніцтва, і дай Бог, каб яно развівалася. Я спадзяюся, што так будзе, бо ў гэтым усе зацікаўленыя. Напэўна, Беларусь можа быць прыкладам не толькі міжхрысціянскіх, але і міжрэлігійных адносін, бо добрыя адносіны ў нас і з мусульманамі, і з габрэямі.

Адносна нядаўна (мо, год таму) Беларуская Праваслаўная Царква сказала, што пачала перакладаць Біблію на беларускую мову. Ваша Эксцэленцыя, а чаму яны не могуць узяць у нас? На Беларусі даўно ёсць Бібліі на беларускай мове.

Нікіта (Неизвестно)

Ёсць многа перекладаў. Касцёл прымае той пераклад, які зацверджаны Касцёлам. Праваслаўная Царква мае права свой рабіць пераклад. І гэта добра, бо калі больш перакладаў будзе, мы, напэўна, зможам знайсці найлепшы варыянт. Усёй Бібліі ў каталіцкім перакладзе на беларускую мову яшчэ няма. У нас ёсць усе чытанні на кожны дзень, на кожную нядзелю, але яшчэ далёка не ўся Біблія. Мы працуем над гэтым, і Праваслаўная Царква працуе над гэтым, часам мы выкарыстоўваем нейкую адзіную тэрміналогію. Даволі цяжка перакладаць на беларускую мову. Я працаваў доўга ў Расіі, і ўсе аўтэнтычныя тэксты мы перакладалі на расійскую мову, там было значна лягчэй, бо многа бралася тэрміналогіі ў Расійскай Праваслаўнай Царквы. А тут трэба гадзінамі думаць, каб нешта выдумаць, неалагізмы камусьці падабаюцца, камусьці не падабаюцца. Гэта доўгі працэс, не можа адразу атрымацца. 

Калі я вярнуўся з Масквы, я ведаў, што будзе многа перакладаў, многа кніг, многа гадзін. Мы бачым тое самае, праз што прайшлі ўжо іншыя краіны; я магу сказаць на вопыце Польшчы: калісьці было ўсё на лацінскай мове, пасля сталі перакладаць на нацыянальныя мовы. Там ёсць многа кляштараў у Польшы. Калі зрабілі першы пераклад, далі кляштарам, кожны дзень яны разам моляцца, спяваюць і потым кажуць: "У гэтым месцы не спяваецца, проста не спяваецца. Добры пераклад, але не спяваецца". І гэта крэатыўны працэс увесь час. У нас такіх супольнасцяў вельмі мала, і гэты працэс будзе даўжэйшы, але ён пайшоў. Кожны сабе перакладае. 

Тут іншая праблема ёсць. Дзякуй за гэтае пытанне. У многіх краінах свету існуе экуменічны пераклад. Касцёл карыстаецца ў Англіі сваім перакладам, скажам, англіканская царква карыстаецца сваім перакладам, але ёсць яшчэ экуменічны пераклад. І вось аб гэтым таксама трэба думаць, і мы ўжо думаем. Ёсць біблійнае таварыства, у якое ўваходзяць прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцяў, і мы над гэтым працуем. Але, як я ўзгадваў, тэрміналогіі розныя, не так лёгка прыйсці да супольнага меркавання. Калісьці такая Біблія абавязкова будзе. І гэта стане вельмі вялікім дасягненнем у галіне еднасці хрысціян.    

 

У свеце зараз шмат усялякіх інавацый, змен. А як і ў чым мяняецца Касцёл? Ці магчыма, напрыклад, прыступіць да сакрамэнту споведзі па тэлефоне ці па скайпе?

Антон (Минск)

Зразумела, Касцёл мяняецца. Калі хто бачыў жыццё Касцёла 50 гадоў таму, калі завяршыўся 2-і Ватыканскі сабор, тады ўсё было на лацінскай мове. Праз 20 гадоў у Польшчы, напрыклад, ужо на польскую мову перайшлі, а ў Літве яшчэ было на лацінскай мове. Я семінарыю закончыў, усё яшчэ было на лацінскай мове. Усё паволі ішло, бо трэба пераклады зрабіць тэкстаў, а гэта не так проста. Пераклад павінен быць прыгожым, але найперш - верным. Часта задаюць пытанне, чаму мы кажам: "Вось Баранак Божы", а не кажам "Ягнё Божае". Добра, што магу яшчэ раз растлумачыць. Ёсць нормы перакладу. На расійскай мове вельмі прыгожа - агнец. Езус Хрыстас быў мужчынскага роду. А ягнё якога роду? Ніякага. І тут уся праблема. 

Змяненні ёсць у Касцёле. Сёння праз радыё вядзецца трансляцыя святой імшы. Пра гэта ўжо ўсе ведаюць. Людзі добра сочаць за гэтым. Раней змянялі час (цяпер не змяняюць), бабця пра тое не чула, і тэлефануе на катэдры, чаму няма святой імшы. А яна яшчэ толькі праз гадзіну будзе. 

Споведзь - гэта індывідуальна, гэтага не па скайпе, не па тэлефоне зрабіць нельга. Трэба вочы ў вочы... І тут пакуль без зменаў. А зменаў у жіцці Касцёла многа, не кожны іх бачыць. Хто раней мог падумаць, што будуць паказваць па тэлебачанні нашу анлайн-канферэнцыю...

2-і Ватыканскі сабор стаўся вялікай рэвалюцыяй у жыцці Касцёла. Ён прыняў Дэкрэт аб сродках масавай камунікацыі ў жыцці Касцёла. Так усё і распачалося. Ёсць ватыканскае тэлебачанне, радыё. І скайпам таксама карыстаюцца. Я быў на сінодзе біскупаў, сядзяць 270 чалавек і, я думаю, палова з іх - з планшэтамі. Але там Інтэрнэту няма. А на перапынку спусціўся на першы паверх, там ужо ёсць Інтэрнэт - карыстайся. Ва ўсім павінен быць парадак. 

Слава Ісусу Хрысту! Ведаю, што Вас пасвячаў ў біскупы Ян Павел II. Раскажыце, як гэта было? Ці ёсць якія-небудзь правілы пры пасвячэнні ў Вацікане?

Мікалай (Неизвестно)

Я зусім не ведаў, што мяне будзе пасвячаць Ян Павел II. Яшчэ былі такія часы. Мяне прызначыў Папа біскупам, потым я атрымаў з дзяржаўнага сакратарыята тэлеграму, што Папа хочыць, каб я прыехаў у Рым. Я прыехаў, потым было спатканне з ім, ён цікавіўся, як рэлігійнае жыццё ў Беларусі, колькі касцёлаў, святароў. Папа і папытаў, калі будзе пасвячэнне. А для гэтага трэба было ехаць у Літву, там трэба было дамаўляцца. Так яно, напэўна, і адбылося б. А ён кажа, што будзе пасвячаць трох нунцыяў, ты будзеш чацвёрты. Я сам ужо прымаў удзел у многіх біскупскіх пасвячэннях і сам пасвячаў многіх у біскупы. Вядома, у нас усё прасцей адбываецца. У Ватыкане ўсё вельмі складана. Там нават пантофлі павінны быць толькі на скураной карычневай падэшве. І толькі такія. І быў вымушаны купіць там такія, яны ў Рыме прадаюцца ў кожным магазіне. Гэта не вялікая праблема. Там яшчэ павінен быць пры кожным, каго пасвячаюць у біскупы, дыякан. А дзе я яго вазьму. У Беларусі няма ніводнага. І як ён туды прыедзе?.. А тут такая цырымонія, ён абавязкова павінен быць. Тады возьмем з семінарыі. Ёсць шмат такіх пунктаў. Былі 2 рэпетыцыі. Гэта ўсё вельмі прыгожа, але вялікая праца стаіць перад гэтым. У нас прасцей. 

Пожалуйста, расскажите о самом интересном подарке, который вам доводилось дарить или получать на Новый год или рождественские праздники.

БЕЛТА (Минск)

Ведаеце, найлепшы падарунак - гэта малітва, усмешка, у нашы часы гэта ўсмешка дзяцей. Я цяпер раблю многа спатканняў. З дзецьмі ўжо было некалькі спатканняў, будзе яшчэ. І вось калі бачыш гэтае дзіця, групу дзяцей, якія прыходзіць на катэхізацыю, яны прыносяць цэлую адкрытку вялікую, кожны там штосьці напісаў, і звычайна малююць біскупа, як ён для іх выглядае. Ужо можна цэлую кніжку з гэтых партрэтаў выдаваць (смяецца).

Не ідзе размова аб матэрыяльных рэчах, толькі аб духоўных. Тое, што зробяць дзеці - гэта для мяне самы дарагі падарунак.

Добрый день! Ответьте пожалуйста, почему католический священник считается непогрешимым, ведь он же тоже человек и может ошибаться, т.е грешить?

Саша (Минск)

Пачнем ад верху, ад Папы. Францішак увесь час кажа: "Я грэшнік". Ходзіць на споведзь. Я таксама хаджу на споведзь. Святары ходзяць на споведзь. Мы - людзі. Чалавек не бывае непаграшымы. Можа такая інфармацыя у вас з Інтэрнэту, хтосьці нешта напісаў... Мы таксама людзі. Першародны грэх дэфармаваў чалавечую прыроду. Мы добра ведаем, што такое дабро, але ўвесь час чынім зло. І тут трэба таксама памятаць, што Касцёл ніколі не супраць чалавека, нават грэшнага чалавека, а супраць граху, супраць зла. Таму кожны чалавек можа саграшыць, таксама і святар, для гэтага ёсць споведзь і пакаянне.  

Добрый день! Подскажите мне, пожалуйста: в детстве меня крестили в православие, но с возрастом я поняла, что меня тянет именно в костел, я хожу на службы в Красный костел, отмечаю Рождество 25 числа и говорю всем, что в душе я католик. Мой муж православный, но мы вместе ходим в Костел и хотели бы венчаться тоже в Костеле. Я бы очень хотела перейти в католичество и венчаться в Костеле. Что Вы посоветуете? Просто моя бабушка (она, кстати, единственный католик в семье) считает, что это плохо. И говорит, что и православные могут венчаться в Костеле. Подскажите, пожалуйста, что я могу сделать? Спасибо! С наступающим Рождеством Вас!

Алина (Минск)

Дзякуй за такое пытанне, такія пытанні ёсць, хаця ў Беларуси іх вельмі мала. Кожны чалавек сам сабе выбірае веру, я тут нічога не магу сказаць. Каталіцкі касцёл вучыць, што ў праваслаўнай царкве ёсць тыя самыя сродкі для збаўлення чалавека, што і ў каталіцкім касцёле. Калі я бачу праваслаўнага біскупа ці святара, ён для мяне такі самы біскуп, як я, такі самы святар. Тут пытанне ў тым, што вы выбіраеце. 

Гавораць, што і праваслаўныя могуць вянчацца ў касцёле... Гэта не так, двух праваслаўных быць не можа, прынамсі, адзін павінен быць католікам. Магло бы быць, калі два праваслаўныя знайшліся ў такой сітуацыі, што няма праваслаўнай царквы вокол, а яны хочуць узяць шлюб. Але гэта не пра Беларусь, вы ж разумееце. Яны павінны выбіраць, адзін бок павінен перайсці ў Каталіцкую царкву. Але ў нас пераход проста так не робяць. Трэба вырашыцца з гэтым пытаннем - малітвы і гэтак далей. А потым ёсць яшчэ курсы падрыхтоўкі, каб чалавек ведаў што робіць, звычайна 3 месяцы, бывае 6 месяцаў - у залежнасці ад таго, у якой сітуацыі людзі знаходзяцца. Але гэта яны самі выбіраюць тую веру, у якой хочуць быць.  

Православные святые утверждают: чем меньше комфорта, тем больше благодати. А что в католичестве говорят по этому поводу? Правда ли, что у вас больше послаблений?

Таня (Минск)

Што маецца на ўвазе - паслабленне? Я мяркую, што гавораць пра пост. Я памятую часы, калі ў Адвент ці Вялікі пост не елі мяса, толькі ў нядзелю. Цяпер пасля Другога Ватыканскага сабору поснымі днямі з'яўляюцца пятніца, па кальцавой серада ў Вялікім посце. Хто сабе хоча больш, можа больш. У чым ёсць сэнс гэтага ўсяго?

Сёння змяняюцца абставіны жыцця. Сённа мала хто харчуецца дома. Людзі працуюць. Фастфуды. Чалавек дамой не ідзе і сам сабе не гатуе абед, есць тое, што ёсць. Гэта адна справа. Другая справа ў тым, што мы звяртаем увагу больш на духоўны аспект, менш на матэрыяльны. Яшчэ памятую ў семінарыі гаварылі, што чалаваек можа мяса не есці па пятніцах, але есці такое, што каштуе у 2-3 разы даражэй, чым тое мяса. Які гэта пост? Таму мы разглядаем пост больш у духоўным аспекце. 

Аб якіх яшчэ сказаць паслабленнях? Напрыклад, падчас Вялікага посту ў нас таксама забаронены забавы, ніхто не забараняе глядзець тэлевізар зусім, таксама важна, якую праграму глядзець. Тут больш маральная нагрузка. Размова ідзе аб духоўным жыцці чалавека найперш. 

Хвала Хрысту! Растлумачце, калі ласка, чаму гэты год называецца Год міласэрнасці?

Галіна (Неизвестно)

У Касцёле ёсць такая практыка - правядзенне юбіленых гадоў. Яна існуе з 1300 году. Спачатку гэтыя юбілейныя гады праводзіліся кожныя сто гадоў, потым - кожныя 25 гадоў, каб кожнае пакаленне магло прыняць удзел. Практыка юбілейных гадоў вядзецца яшчэ са Старога Запавета, калі кожныя 50 гадоў такія юбілеі праводзіліся, на якія дараваліся даўгі, вязняў выпускалі на волю і г.д. Божую ласку людзі атрымлівалі. Тут таксама Божая ласка, якая неабходна нам для збаўлення. І найперш ласка адпушчэння грахоў. 

Апошні юбілейны год быў 2000 - год вялікага юбілея. Наступны павінен быў быць у 2025 годзе. У гэтым правіле правядзення юбілейных гадоў сказана, што Папа можа прыняць рашэнне ў залежнасці ад абставінаў, у якіх знаходзіцца Касцёл ці свет, правесці пазачарговы юбілейны год. Мы бачым, колькі сёння канфліктаў у свеце, не трэба далёка хадзіць, Украіна пад бокам. Дзякуй мінскім пагадненням, трохі цішэй стала. Мы бачым тэрарыстычныя акты ў Францыі, у многіх краінах свету. Мы бачым сацыяльную несправядлівасць, колькі бедных, колькі сем'яў распадаецца. Усе шукаюць выйсце, як вырашыць гэтыя праблемы. Тут трэба звярнуцца да слоў святога Іаана Паўла другога: "Адзіная надзея сучаснага свету - Божая міласэрнасць". І Папа Францішак абвяшчае гэты год Годам Божай Міласэрнасці. Гэта ідэя Папы. Бог - міласэрны. Міласэрнасць - гэта адна з галоўных адметнасцяў Бога. Бог прыйшоў да чалавека, Бог прыйшоў на Крыж, аддаў сваё жыццё за збаўленне чалавецтва. 

8 снежня 2015 года Папа распачаў гэты юбілейны год адкрыццём Дзвярэй міласэрнасці ў базіліцы Святога Пятра, а 13 снежня такія брамы міласэрнасці былі адчыненыя ва ўсіх катэдральных касцёлах свету. У нас гэта Мінская катэдра, Магілёўская катэдра, Будслаўскі санктуарый. Напэўна, многія думаюць: вось, праз брамы міласэрнасці перайшоў, і я атрымаю адразу адпусту. Так не бывае. Споведзі, камунія, памаліцца, мець намер больш не грашыць. Далей нам трэба дапамагчы іншым людзям. Мы памятаем, што трэба дапамагчы матэрыяльна, і таксама трэба дапамагчы і духоўна чалавеку. Бо вельмі многа людзей заблудзіўшыхся. Людзі ў нашых вачах павінны ўбачыць позірк міласэрнага Айца. І калі яны ўбачаць гэта, яны, напэўна, змогуць змяніць сваё жыццё. 

Мы бачым, што абвяшчэнне Года Міласэрнасці стала выстралам Папы ў дзясятку. На адкрыцці мы раздалі ў Мінскай катэдры 4 000 абразкоў. Вельмі многа людзей прыйшло. Чаго яны прыйшлі? Ім ніхто не казаў туды ісці. Яны самі прыйшлі. Адчуваюць гэтую патрэбнасць. Сёння вельмі многа людзей ідзе на споведзь. Многа людзей адчувае патрэбу ў Божай міласэрнасці. 

Вітаю Вас, Ваша Эксцеленцыя! Раскажыце, калі ласка, про радыё "Марыя". Калі гэта радыё пачне працаваць?

Гэта не першае пытанне на гэтую тэму і не апошняе. Я рэгістраваў радыё "Марыя" ў пачатку 90-х гадоў у Пецярбургу, дзе яно сёння вельмі добра працуе. Ёсць сусветная сетка радыё "Марыя" - гэта рэлігійныя праграмы, - але радыё не з'яўляецца структурай Касцёла. Яно пад апекай Касцёла ў духоўным сэнсе, там ёсць духоўны айцец, а так само вяшчанне арганізуецца свецкімі асобамі. Мне хацелася б, каб гэтая станцыя з'явілася ў Беларусі. 

Чым займаецца гэтае радыё? У нас ёсць трансляцыі святой імшы на Першым канале Беларускага радыё кожную нядзелю, але моглі б быць і з іншых касцёлаў у іншы час. У Пецярбургу кожную нядзелю таксама ёсць такая трансляцыя. Калі мы молімся, людзі могуць далучыцца, нават у той час, калі хтосьці едзе ў машыне. Гучаць там рэлігійныя песні. Радыё "Марыя" адкрытае і для іншых канфесій. Я жыў у Маскве, але ездзіў у Пецярбург вельмі часта, і калі я ехаў, я тэлефанаваў на радыё і казаў, што калі ёсць гадзіна свабодная, то я яе бяру. Паўгадзіны я прамаўляў на нейкую тэму, паўгадзіны - пытанне-адказ. Аднойчы тэлефанаваў Мітрапаліт Пецярбуржскі і Ладажскі Уладзімір. Мы з ім паразмаўлялі. На наступны дзень у касцёле святой Екацярыны, дзе я служыў імшу, чулася: "Вы чулі? Як гэта добра, што яны паразмаўлялі! Гэта сведчанне, што мы павінны ісці разам!" 

Праблема зараз якая? Мы не можам гэтае радыё зарэгістраваць. У Міністэрстве юстыцыі нам кажуць, што гэта справы рэлігійныя, ідзіце ў камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў. А той рэгіструе рэлігійныя арганізацыі, дзе праводзяцца набажэнствы, а па радыё набажэнствы не праводзяцца. Горад нешта збіраўся ў гэтым напрамку зрабіць, нейкую прапанову там далі, паглядзім. Я прашу ўсіх, хто зацікаўлены, маліцца, каб гэты крыжовы шлях завяршыўся, каб вернікі мелі гэтае радыё, бо яно сапраўды будзе служыць і каталікам, і іншым веравызнанням, і грамадству ў распаўсюджванні і замацаванні хрысціянскіх каштоўнасцяў.  

Хвала Хрысту! Ці ведаеце Вы, хто будзе замест Клаўдзіо Гуджероці? І як нашаму нунцыю зараз на Украіне?

Алена (Неизвестно)

Напэўна, нам вельмі шкада, што Папа перавёў нунцыя, аднак мы - жаўнеры, наш генерал - гэта Папа. Калі ён нам сказаў, мы павінны ехаць. Такая яго воля. Як яму жывецца на Украіне? Мне цяжка сказаць. Я з ім не меў ніякога кантакту. Сёння я атрымаў звестку, што нунцый прыязджае ў Львоў і будзе там усе святы Божага нараджэння, там адбудзецца першы яго афіцыйны выступ у каталіцкім касцёле, менавіта ў Львове, а не ў Кіеве. Ён так выбраў. Але потым будзе ў Кіеве, на свята Божага нараджэння, па ўсходнім календары, ён будзе цэлебраваць у Грэка-Каталіцкім саборы.

Медиа

Последнее изменениеСреда, 23 декабря 2015 21:42
Добавить комментарий

Защитный код
Обновить