Папа пообедал с нищими и жертвами наркотиков
- Автор katolik-gomel.by
- Опубликовано в Церковь
- Добавить комментарий
Час абедзенага перапынку, падчас візіта ў італьянскую Калабрыю, папа Францішак правёў у кампаніі бедных, аб якіх клапоціцца мясцовы “Caritas” і маладых людзей, якія праходзяць лячэнне ад наркатычнай залежнасці.
Супольны абед прайшоў у духоўнай семінарыі ў Касана-ала-Ёніё. Пасля яго, Пантыфік накіраваўся ў мясцовы дом састарэлых, дзе правёў каля 30 хвілін. Перад тым, як пакінуць Касана і адправіцца ў мястэчка Сібары, Папа зрабіў незапланаваны візіт у парафію св. Юзафа, каля якой 3 сакавіка 2014 г. быў забіты італьянскі святар а. Ладзара Лангабардзі.
21 чэрвеня 2014 г. Святы Айцец наведаў невялікі палеатыўны цэнтр “Святы Джузэпэ Маскаці” у Касана-ала-Ёніё. Пантыфік накіраваўся сюды адразу пасля прывітальнай сустрэчы з кіраўніцтвам і жыхарамі горада, якая адбылася на мясцовым футбольным полі, дзе прызямліўся яго верталёт. У хоспісе разлічаным на 10 невылечна хворых пацыентаў у дадзены момант пражываюць 9. Перш чым наведаць іх, Францішак прывітаў супрацоўнікаў установы і іх сем’і. Разам са Святым Айцом па палатах прайшлі арцыбіскуп Касана-ала-Ёніё Нунцыа Галанціна, дырэктар хоспіса і ватыканская дэлегацыя, якая прыбыла з Папам. Разам з хворымі Францішак падтрымаў і іх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы.