В Ивенце пройдет "Музыкальная мастерская"
- Автор katolik-gomel.by
- Опубликовано в Церковь
- Добавить комментарий
Як і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі.
Майстэрню будзе праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы. Сустрэча адначасова мае рэкалекцыйны характар.
«Майстэрня» пачнецца 21 ліпеня святой Імшой у 18.00, а скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой прадугледжаны выступ удзельнікаў «майстэрні».
Асаблівасці:
- удзел у «майстэрні» з’яўляецца бясплатным
- пражыванне прадугледжана пры кляштары францішканаў і ў дамах парафіян. Трэба мець з сабою карымат і спальны мяшок
- для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня
- лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову
- просьба ад арганізатараў узяць з сабою спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты
Увага: «майстэрня» прадугледжвае інтэнсіўную працу і лекцыі, таму просьба дэлегаваць выключна тых людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў касцёльным спеве і якія ўжо маюць пэўны вопыт супольнага спеву ў хоры ці іншых групах (у мінулыя гады быў недахоп у мужчынскіх галасах).
Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле па тэлефоне:
+375 29 551 66 42 а. Лех Баханэк OFMConv