Знойдзеныя на вуліцы і зэканомленыя ад паездкі грошы гомельскія скаўты пералічылі на аперацыю хворай на рак Лене Новік
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Comments (2)
Таксама скаўты расклеілі абвесткі з заклікам аб дапамозе ў тых месцах, дзе яны сарваныя ці залепленыя рэкламай.
Скаўты гомельскай рыма-каталіцкай царквы пералічылі 500 тысяч рублёў на правядзенне аперацыі хворай на лейкоз 12-гадовай дзяўчынкі Алены Новік. Дзеці сабралі гэтыя грошы ў рамках акцыі парафіі па зборы сродкаў для лячэння дзіцяці. Частку грошай хлопцы зэканомілі, праводзячы сваё выязное мерапрыемства. Хлопчыкі прайшлі частку шляху пешшу, выдаткаваўшы менш грошай на квіткі, а з сабой закупілі толькі мінімум ежы.
А перад самай паездкай скаўты знайшлі на вуліцы каля банка буйную суму грошай. Іх гаспадар не аб'явіўся. Параіўшыся з дарослымі, якія ведаюць, што на чужой бядзе нажыцца нельга, знойдзеныя грошы скаўты таксама пералічылі на аперацыю дзіцяці. Аднак калі ўладальнік грошай усё ж такі знойдзецца, скаўты вярнуць яму ўсю суму. Дзяўчынкі-скаўткі таксама склаліся са сваіх кішэнных грошай і ўпрыгожылі літары, з якіх склалі фразу «Бог любіць цябе», адрасаваную Лене.
Таксама скаўты расклеілі абвесткі з заклікам аб дапамозе ў тых месцах, дзе яны сарваныя ці залепленыя камерцыйнай рэкламай. Хлопцы і дзяўчаты будуць клапаціцца на сваіх участках аб тым, каб аб'явы былі заўсёды бачныя.
Нагадаем, Алена Новік хутка можа памерці ад раку - лімфабласнога лейкозу. Пяць гадоў дзяўчынка правяла ў мужнай барацьбе са страшнай хваробай. На некаторы час хвароба адступіла, але хутка зноў дала аб сабе ведаць - у дзяўчынкі здарыўся рэцыдыў, у пачатку кастрычніка Лене зноў стала дрэнна, і яна ў чарговы раз трапіла ў анкацэнтр. Зараз дзіця праходзіць курс хіміятэрапіі, і ўжо ў снежні ёй спатрэбіцца трансплантацыя касцявога мозгу ў ізраільскай клініцы. Сума аперацыі велізарная - 260 тысяч долараў, столькі каштуе жыццё Лены. На дадзены момант сабрана ўжо 135 тысячаў даляраў.
Related items
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу