BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Наш трэнд – маўчанне. Некалькі думак пра новую рэальнасць

Упершыню сёлета мы не ўбачылі традыцыйнага паведамлення пра малітву каталіцкіх іерархаў у Курапатах. Магчыма, гэта не маўчанне, а проста супадзенне. Але яно такое ж сімвалічнае, як і паўночнае ззянне над цёмнымі хатамі, унутры якіх гарыць святло.

Недагаворанасць, намёкі, чытанне паміж радкоў, маўчанне... Так, мы застываем у маўчанні, сціскаем зубы і маўчым, калі сэрца хоча крычаць. Звыкаемся, прыстасоўваемся пад новую рэальнасць, дзе пра важнае не гавораць. Бачым боль, несправядлівасць, няпраўду, але маўчым пра гэта – каб не было яшчэ большага болю...

Сяброўка распавядала, як ездзіла па вёсках, і там ёй казалі: «У нас усё добра. Мы робім сваю справу, толькі не пішы, не кажы пра гэта, маўчы».

Так, многія вялікія справы робяцца ў цішыні, але маўчанне – не раўно цішыня. Прынамсі, не заўсёды. Як у вядомым фільме Марціна Скарсэзэ.

Упершыню сёлета мы не ўбачылі традыцыйнага для 2 лістапада штогадовага паведамлення пра малітву каталіцкіх іерархаў у Курапатах. Магчыма, гэта не маўчанне, а проста супадзенне. Але яно такое ж сімвалічнае, як і паўночнае ззянне над цёмнымі хатамі. Цёмнымі, але ў іх гарыць святло.

Так і мы жывем – толькі ўнутры, а не звонку. Звонку над намі пакуль жыве іншае.

Тыя, хто могуць гаварыць, таксама часта маўчаць – каб не нашкодзіць тым, хто гаварыць не можа.

Не, гэта не асуджэнне. Гэта канстатацыя, фіксацыя, наш летапіс.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дзесьці і калісьці такое ўжо было – многія памятаюць. І чым скончылася – таксама памятаюць. Чым даўжэйшае маўчанне, тым мацнейшы выбух. Бо спачатку было слова, і яно жывое, і яно не можа не нарадзіцца.

Галоўнае фота: facebook.com/vagonych

Last modified onПанядзелак, 06 Лістапад 2023 14:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць