BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Амаль у 20 гарадоў даставілі Бэтлеемскі агонь гомельскія скаўты [ФОТА]

Падпаліць лампады, каб занесці сімвал Раства ў свае дамы, можна кожны дзень пасля Імшы.

У мінулыя выходныя каталіцкія скаўты развозілі па многіх гарадах Беларусі Бэтлеемскі агонь, які напярэдадні даставілі ў краіну з месца зямнога нараджэння Ісуса Хрыста. Каб сімвал Раства трапіў у храмы і дамы шматлікіх вернікаў, гомельскія скаўты - хлопцы і дзяўчаты - адправіліся з Мінска, дзе падпалілі лампады, па двух маршрутах.

Выехаўшы ў суботу, першая група вярнулася да раніцы ў нядзелю ў Гомель, каб перадаць агонь з Бэтлеему мясцовым вернікам, і па дарозе завезла «Бэтлеемскае святло міру» ў Мар'іну Горку, Асіповічы, Бабруйск і Жлобін. А другая група вярнулася дадому толькі ў ноч на панядзелак, аб'ехала паў-Беларусі і даставіла Бэтлеемскі агонь у Стоўбцы, Нясвіж, Гарадзею, Баранавічы, Івацэвічы, Бярозу, Пінск, Янаў, Лунінец, Жыткавічы, Лельчыцы, Мазыр і Калінкавічы.

За рулём былі скаўты-бацькі Мікалай Самсонаў і Станіслаў Чаропка. Цікава, што па дарозе скаўты сустракалі статак ласёў, а таксама заўважылі на трасе шчанюкоў, які былі прама на праезнай частцы. Хлопцы аднеслі жывёл з дарогі ў бяспечнае месца.

Нагадаем, падпаліць лампады, каб занесці Бэтлеемскі агонь з храма ў свае дамы, можна кожны дзень пасля святой Імшы.

Last modified onПанядзелак, 21 Снежань 2015 12:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць