Памерла найстарэйшая жыхарка планеты, якая называла сакрэтам даўгалецця...
- Written by katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
...хрысціянскую веру: «Я ўвесь свой час праводзіла ў доме Божым» [відэа]
Жыхарка Ямайкі Вайлет Мос-Браўн, якая з'яўлялася найстарэйшым на Зямлі чалавекам, памерла ва ўзросце 117 гадоў, паведаміў 16 верасня прэм'ер-міністр астраўной дзяржавы Эндру Холнэс у сваім акаўнце ў Twitter. Мос-Браўн была прызнана найстарэйшым жыхаром планеты 15 красавіка 2017 года.
А нарадзілася яна 10 сакавіка 1900 года. 117-гадовая жыхарка Ямайкі казала, што сакрэтам яе даўгалецця з'яўляецца хрысціянская вера:
- Дзякуй Богу за тое, што Ён даў мне. Бог даў мне доўгае жыццё, таму я павінна прыняць яго. Маё служэнне Богу і цвёрдая вера ў вучэнне Бібліі - сакрэт майго даўгалецця.
Яна прызналася, што асабліва любіць словы Бога, запісаныя ў Старым Запавеце Бібліі: «Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі».
Вайлет Мос-Браўн хрысцілі больш за 100 гадоў таму ў баптысцкай супольнасці:
- У царкве я займалася практычна ўсім. Я ўвесь свой час праводзіла ў доме Божым.
Па словах доўгажыхаркі, яна ела практычна ўсе, але адмаўлялася ад алкаголю:
- Я не ем свініну і кураціну, але я ем усё астатняе: зеляніну, бараніну, ялавічыну, рыбу.
Media
Our oldest person in the world Mrs. Violet Mosse-Brown has died. She was 117 years old.
— Andrew Holness (@AndrewHolnessJM) 16 сентября 2017 г.
Rest In Peace Mrs Mosse-Brown#worldsoldestperson pic.twitter.com/p9fYNDV9vM
Related items
- Правілы прызнання цудоўных з'яў змянілі ў Ватыкане
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках