Іўе запрашае на фестываль калядных песен «Gloria in excelsis Deo»
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Канцэрт штогод збірае больш за трыста маладых удзельнікаў
20 студзеня ў Іўеўскім гарадскім Доме культуры пройдзе XVI фестываль калядных песен «Gloria in excelsis Deo». Пачатак у 14.00. Перад адкрыццём фестывалю ў 11.00 у касцёле св. апосталаў Пятра і Паўла адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведамляе афіцыйная старонка Іўеўскага дэканату.
На традыцыйным фестывалі калядных спеваў «Gloria in excelsis Deo» выступаюць творчыя калектывы каталіцкіх парафій Іўеўскага, Лідскага, Гродзенскага раёнаў і г.п. Івянец Мінскай вобласці. Мерапрыемства штогод збірае больш за трыста маладых удзельнікаў, якія выконваюць калядныя кампазіцыі. У якасці ганаровых гасцей у фестывалі ўдзельнічаюць іерархі Каталіцкай царквы і кіраўніцтва Іўеўскага райвыканкама.
Нагадаем, 13 студзеня ў Івянцы адбудзецца IX Фестываль каляднай песні. Канцэрт, які ладзяць мясцовыя айцы францішкане, пройдзе ў Івянецкім доме культуры, пачатак - а 15-й гадзіне. Запрошаныя госці - гурт «Рэха» і Віктар Шалкевіч.
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці